Літургічныя кнігі рымскага абраду — кнігі, якія выкарыстоўваюцца для набажэнстваў і малітваў, склад і тэкст якіх афіцыяльна зацверджаныя ў Каталіцкай царкве рымскага абраду.

У назвах некаторых з гэтых кніг выкарыстоўваецца прыметнік «Рымскі», каб адрозніваць іх ад літургічных кніг, прызначаных для выкарыстання ў іншых літургічных абрадах. Прыкладам можа служыць «Рымскі імшал».

Да рэформаў Другога Ватыканскага сабору літургічных кніг налічвалася семLiturgical Books // Catholic Encyclopedia, 1913.:

Імшал — парадак імшы. Брэвіярый — парадак літургіі гадзін. Рымскі пантыфікал — парадак абрадавых дзеянняў, якія выконваюцца біскупамі. Рымскі рытуал — парадак абрадавых дзеянняў, якія выконваюцца дыяканамі і святарамі і якія не ўключаныя ў імшал і брэвіярый. Рымскі мартыралог — мартыралог лацінскага абраду, спіс святых з датамі святкавання іх памяці. Градуал — збор спеваў, прызначаных для выканання на імшы. Антыфанарый — зборнік антыфонаў і іншых спеваў для літургіі гадзін.

Пасля Другога Ватыканскага сабора ў Каталіцкай царкве былі адроджаныя ў якасці асобных кніг лекцыянарый і евангеліярый«Евангелиарий» // Католическая энциклопедия. Т. 1. С. 1746—1748. М.: Изд. францисканцев, 2002.. На самай справе, дакладная колькасць літургічных кніг застаецца ў нашыя часы невядомай, таму што пятая рэдакцыя «Інструкцыі па належным прымяненні Канстытуцыі пра святую літургію Sacrosanctum Concilium», якая выйшла ў 2001 годзе, прадпісвае нормы не толькі для ўсіх вышэйпералічаных кніг, але і для зборнікаў малітваў да Найсвяцейшай Панны Марыі, рымскага календара, кнігі на набажэнствы мукі Пана і іншых кнігFifth Instruction for the Right Implementation of the Constitution on the Liturgy of the Second Vatican Council. &110 .

Зноскі

*