Імпе́рская трансантаркты́чная экспеды́цыя 1914—1917 гадоў () — другая экспедыцыя пад камандаваннем сэра Эрнэста Шэклтана, мэтай якой было перасячэнне ўсяго Антарктычнага мацерыка. Дасягнуць пастаўленай мэты не ўдалося, аднак у аналах гісторыі гэтая экспедыцыя стала прыкладам прафесіяналізму і цягавітасці палярнікаў, якія здолелі выжыць у экстрэмальных умовах. Экспедыцыя лічыцца апошнім вялікім падарожжам «Залатога веку палярных даследаванняў», якое выкарыстоўвала тэхналогіі XIX стагоддзя, калі абмежаваная ў рэсурсах каманда была цалкам адрэзаная ад знешняга свету. Далей у антарктычных экспедыцыях выкарыстоўваліся прынцыпова іншыя тэхналогіі і сродкі сувязі.
Экспедыцыя ўключала два атрады на караблях «Эндзьюранс» і «Аўрора». Група Шэклтана на «Эндзьюрансе» павінна была падысці да ўзбярэжжа мора Уэдэла, перазімаваць у заліве Фазеля і наступным антарктычным летам выступіць да Паўднёвага полюса. Другі атрад, будучы на в. Роса ў праліве Мак-Мёрда, павінен быў закласці склады для паспяховага вяртання атрада Шэклтана. У выніку «Эндзьюранс» быў заціснуты ў пакавых льдах і пачаў незапланаваны дрэйф, падчас якога быў раздаўлены льдамі і затануў, а «Аўрора», якую сарвала з якарнай стаянкі ў праліве Мак-Мёрда, пасля зацяжнога дрэйфу з цяжкасцю вярнулася ў Новую Зеландыю. Каманда Шэклтана здолела выратавацца без страт, абапіраючыся толькі на ўласныя сілы. З 10 чалавек, якія засталіся на в. Роса, загінулі трое. Паколькі экспедыцыя праходзіла падчас Першай сусветнай вайны, яна апынулася практычна незаўважанай сучаснікамі.
Перадгісторыя
Грамадскае прызнанне, атрыманае Шэклтанам у ходзе экспедыцыі на «Німрадзе», было практычна перакрэсленае новай экспедыцыяй капітана Скота. Калі 8 сакавіка 1912 года ў Лондан прыйшлі першыя тэлеграмы аб поспеху Амундсена, Шэклтан адразу заявіў, што дасягненне Паўднёвага полюса — гэта яшчэ зусім не фінальная кропка ў засваенні Антарктыкі. На думку Шэклтана, галоўнай задачай з гэтага часу становіцца перасячэнне ўсяго Антарктычнага мацерыка: Пасля заваявання Паўднёвага Полюса Амундсенам, і, з розніцай у лічаныя дні, Брытанскай экспедыцыяй Скота, у Антарктыдзе засталася толькі адна вялікая мэта для падарожжа — перасячэнне кантынента ад мора да мора. Калі я вярнуўся з экспедыцыі на «Німрадзе», у якой пад ціскам непераадольных абставін мы былі вымушаныя адмовіцца ад нашай спробы ўсталяваць брытанскі сцяг на Паўднёвым Полюсе ўсяго за 97 міль да канчатковай мэты, то ўжо тады загарэўся ідэяй перасячэння кантынента, паколькі быў цвёрда перакананы, што камусьці, альбо Амундсену, альбо Скоту абавязкова атрымаецца дасягнуць Полюса, па нашаму ці ўласнаму маршруце або па паралельнаму яму. Пасля весткі аб поспеху нарвежцаў, я пачаў падрыхтоўкі да пачатку апошняга вялікага падарожжа — першага перасячэння апошняга кантынента…
Зрэшты, Вільгельм Фільхнер яшчэ ў 1911 годзе пачаў рэалізацыю планаў трансантарктычнай экспедыцыі, разлічваючы перасекчы мацярык у самім вузкім яго месцы — ад заліва Фазеля (на ) праз Паўднёвы полюс, каб вярнуцца да в. Роса па трасе, разведанай Шэклтанам і Скотам. 11 снежня 1911 года Фільхнер на судне «Дойчланд» адплыў ад вострава Паўднёвая Георгія, накіроўваючыся ў мора Уэдэла, але павярнуў ужо ў студзені 1912 года: шлях яму заступілі суцэльныя палі пакавых ільдоў. Тым не менш, планы Фільхнера, уключаючы месца для зыходнай базы і маршрут следавання, аказалі моцнае ўздзеянне на разлікі Шэклтана. Пасля атрымання трагічных вестак пра капітана Скота Шэклтан імкнуўся як мага хутчэй пачаць новую экспедыцыю, для чаго звярнуўся за дапамогай да былога прэм'ер-міністра лорда Розберы, атрымаўшы адказ, што на «палярныя падарожжы шкада выдаткаваць нават фартынг». Падтрымку Шэклтану аказаў шатландскі даследчык Уільям Спірс Брус, які рыхтаваў аналагічную экспедыцыю яшчэ з 1908 года. Ён нават дазволіў Шэклтану скарыстацца яго разлікамі. Нарэшце, Брытанскі ўрад, які тэрмінова меў патрэбу ў рэабілітацыі краіны ў галіне палярных даследаванняў, паабяцаў Шэклтану ахвяраванне ў . У той жа дзень, 29 снежня 1913 года, Шэклтан накіраваў ліст у газету Times, у якім апавяшчаў публіку пра свае намеры.
Падрыхтоўка
Планы
Шэклтан адразу ж аб’явіў сваю экспедыцыю «Імперскай», заявіўшы:
«Не толькі мы, астраўляне, але і насельнікі ўсіх земляў, якія жывуць пад „Юніён Джэкам“ — нашы сваякі, будзем рады дапамагчы ў рэалізацыі праграмы даследаванняў».
Каб максімальна зацікавіць публіку, Шэклтан у пачатку 1914 года апублікаваў асобнай брашурай дэталёвы план паходу. У агульных рысах ён выглядаў наступным чынам:
Экспедыцыя будзе складацца з двух атрадаў на двух судах. Атрад Шэклтана ў складзе 14 чалавек высадзіцца на ўзбярэжжы Заліва Фазеля. Далей Транскантынентальная партыя, якая ўключае 6 чалавек, з 69 сабакамі і двума , павінна будзе пераадолець 1800 міль (2900 км) праз Паўднёвы полюс да Мора Роса. Тыя людзі, што засталіся, павінны будуць даследаваць Зямлю Грэяма (на судне) і Зямлю Эндэрбі (па сушы), а таксама ўтрымліваць у парадку базу.
Другі атрад пад камандаваннем Энеаса Макінтоша (10 чалавек) павінен будзе дэсантавацца на востраве Роса ў праліве Мак-Мёрда на супрацьлеглым канцы кантынента. Яго задачай будзе закладка складоў правіянту і рыштунку аж да ледавіка Бірдмара і сустрэча транскантынентальнай партыі. Дадаткова ім трэба было здзейсніць «геалагічныя і іншыя назіранні». Шэклтан меў намер здзейсніць пераход у першы ж сезон 1914—1915 гадоў, але амаль адразу зразумеў нерэалістычнасць гэтага плана і вырашыў зазімаваць. Тым не менш, у інструкцыях, дадзеных Макінтошу, не было зроблена паправак.
Фінансаванне
Шэклтан заклаў бюджэт у , прычым зыходзіў з прынцыпу мінімальных выдаткаў. Улічваючы папярэдні досвед Скота і свой уласны, ён адмовіўся ад грамадскай падпіскі і шукаў буйных спонсараў, пачаўшы збор сродкаў яшчэ ў 1913 годзе. Збор спачатку быў беспаспяховым, але 29 снежня 1913 года ўрад паабяцаў ахвяраванне ў пры ўмове, што Шэклтан зможа адшукаць эквівалентную суму. Сродкі паступалі наступным чынам: Каралеўскае геаграфічнае таварыства, з якім Шэклтан знаходзіўся ў сварцы яшчэ з 1909 года і нічога ад яго не чакаў, ахвяравала , прычым Шэклтан з гонару прыняў толькі палову. Лорд Розберы, які не збіраўся даць ні фартынгу, усё-такі ахвяраваў 50 фунтаў. Газета «Нью-Ёрк Таймс» 9 лютага 1914 года абвясціла, што блізкі сябар Скота — Джэймс Бары ахвяраваў Шэклтану (каля па курсе таго часу)The New York Times, «$50,000 Barrie Gift Equips Shackleton», Feb. 9, 1914. Увесну і ўлетку 1914 года рушылі ўслед шчодрыя дарэнні: кіраўнік фірмы Birmingham Small Arms Company Дадлі Докер даў , спадчынніца тытунёвага фабрыканта Джанет Стэнкамб Уілс — «значную суму» (якая ніколі не была агучана). Нарэшце, шатландскі прамысловец сэр Джэймс Кэйрд ахвяраваў , пасля чаго ў адным з інтэрв'ю Шэклтан заявіў, што «гэты цудоўны дар вызваліў мяне ад усіх клопатаў».
Агульная сума выдаткаў на экспедыцыю не можа быць вызначана па прычыне адсутнасці дадзеных па ўсіх ахвяраванням, аднак у 1920 годзе рэпарцёры газеты «» ацанілі бюджэт у . Тым не менш хранічнае безграшоўе і даўгі моцна ўскладнілі ход экспедыцыі, асабліва дзейнасць атрада Макінтоша ў Аўстраліі і выратавальныя аперацыі 1916 года.
Шэклтан выдатна ўяўляў крыніцы даходу і ад самой экспедыцыі, і задзейнічаў іх у поўнай меры: напрыклад, прадаў эксклюзіўныя правы на публікацыю матэрыялаў аб экспедыцыі газеце «Daily Chronicle» і нават заснаваў кампанію Imperial Trans Antarctic Film Syndicate, якой належалі манапольныя правы на дэманстрацыю фільмаў аб экспедыцыі. На выпадак, калі Шэклтан не вернецца жывым, правы на чытанне лекцый аб экспедыцыі надаваліся Фрэнку Уайлду.
Экспедыцыйныя караблі
Для сябе Шэклтан набыў нарвежскую баркентыну Polaris, пабудаваную ў 1912 годзе па замове і Ларса Крыстэнсена. Першапачаткова меркавалася выкарыстоўваць яе як турыстычную яхту для палявання на Шпіцбергене. Судна было пабудавана па чарцяжах «Фрама», аднак мела больш вострыя абводы для павышэння мараходнасці і таму пакавыя льды не маглі выціскаць яго на паверхню. Яно мела ўмяшчальнасць 320 , даўжыню 44 м, і, акрамя ветразяў, было абсталяванае паравой машынай у 350 к. с., развіваючы хуткасць да 10 вузлоў. Паколькі прадпрыемства Жэрлаша і Крыстэнсена абанкруцілася, баркентыну выставілі на таргі і яна дасталася Шэклтану за (прыводзілася таксама сума ў ). Шэклтан пераназваў судна ў «Endurance» («Устойлівасць») у гонар сямейнага дэвізу: «стойкасцю скорым» ().
Для другога атрада Шэклтан нагледзеў драўляную кітабойную яхту «Аўрора», пабудаваную ў 1876 годзе, якая служыла на Ньюфаўндлендзе. У 1910 годзе яе купіў былы паплечнік Шэклтана — аўстраліец Дуглас Моўсан для сваёй экспедыцыі. Вызваліўшыся, яхта стаяла да пачатку 1914 года ў порце Хобарта, дзе і была набыта за . «Аўрора» мела даўжыню 50 м, умяшчальнасць 380 рэг. т., і, акрамя ветразей, была абсталявана паравой машынай у 98 к. с.A Brief History The «S Y Aurora» .
Каманда
Шэклтан размясціў ва ўсіх лонданскіх газетах аб’яву наступнага зместу: «Патрабуюцца людзі для ўдзелу ў рызыкоўным вандраванні. Маленькае жалаванне, пранізлівы холад, доўгія месяцы поўнай цемры, пастаянная небяспека, паспяховае вяртанне сумнеўна. У выпадку поспеху — гонар і прызнанне. Сэр Эрнэст Шэклтан»The Great Survivor // Time. September 12, 2003
Агульная колькасць заявак на ўдзел у экспедыцыі перавысіла 5000, у тым ліку і ад жанчын. У канчатковым выніку ў камандзе было 56 чалавек, па 28 на кожны атрад, прычым некаторыя ўвайшлі ў склад экспедыцыі ў апошні момант — у Буэнас-Айрэсе і Сіднеі. Па сваім звычаі, Шэклтан браў у каманду правераных людзей, якія ўдзельнічалі ў экспедыцыі Скота на «Дыскаверы», экспедыцыі на «Німрадзе» і Аўстралійскай антарктычнай экспедыцыі. Другім памочнікам на «Эндзьюранс» пайшоў , узнагароджаны за выратаванне капітана Эванса ў экспедыцыі «Тэра Нова». Камандаваць атрадам Мора Роса Шэклтан даручыў Энеасу Макінтошу — ветэрану экспедыцыі «Німрада». Камплектаванне каманды «Аўроры» наогул было абцяжараным, бо Брытанскае Адміралцейства адмовілася прадастаўляць сваіх людзей.
Навуковы атрад размясціўся на борце «Эндзьюранса» і уключаў шэсць чалавек. Спецыяльна ўзялі фатографа і кінааператара — аўстралійца . У цэлым, большая частка каманды была набрана за кароткі час да пачатку экспедыцыі. Сярод каманды «Аўроры» было вельмі мала людзей, якія мелі досвед працы ў палярных шыротах.
Атрад Мора Уэдэла
Сэр Эрнэст Шэклтан — начальнік экспедыцыі Фрэнк Уайлд — намеснік камандзіра Фрэнк Уорслі — капітан «Эндзьюранса» Лаёнэл Грынстрыт — першы памочнік Том Крын — другі памочнік Альфрэд Чытэм — трэці памочнік Хьюберт Хадсан — штурман Люіс Рыкінсан — машыніст Альфрэд Кэр — машыніст Аляксандр Мак-Лін — урач Джэймс Мак-Ілрой — урач Джэймс Уорд — геолаг Леанард Хасэ — метэаролаг Рэджынальд Джэймс — фізік Роберт Кларк Сэлбі — біёлаг Фрэнк Хёрлі — фатограф Джордж Марстан — мастак Томас Орд-Ліс — механік Генры Мак-Ніш — цясляр Чарлз Грын — кок Уолтар Хоу — матрос Уільям Бэйквел — матрос Тымаці Мак-Карці — матрос Томас Мак-Леад — матрос Джон Вінсент — боцман Эрнэст Холнес — качагар Уільям Стэфенсан — качагар Пірсі Блэкбара — сцюард
Атрад Мора Роса Значком «†» выдзелены загінулыя
† Энеас Макінтош — начальнік партыі Эрнэст Джойс — галоўны каюр Эрнэст Уайлд — квартыртмейстэр † Арнольд Спенсер-Сміт — капелан Джон Лахлен Коўл — біёлаг і лекар Аляксандр Стывенс — натураліст Рычард Рычардс — фізік Эндру Джэк — фізік Ірвінг Гейс — рознарабочым † Віктар Хейвард — рознарабочы Обры Нініс — аўтамеханік Лаёнэл Хук — радыётэлеграфіст Джозэф Стэнхаус — першы памочнік Леслі Томпсан — другі памочнік Альфрэд Ларкмэн — галоўны машыніст Эдрыян Данелі — другі машыніст Джэймс Пэтан — боцман Кларэнс Могер — цясляр Сідні Эткін — матрос Артур Даўнінг — матрос Уільям Кавана — матрос Э. Уорэн — матрос Чарлз Глідэн — матрос другой стацці С. Грэйд — качагар Уільям Магрыдж — качагар Гаральд Шоу — качагар Эдвард Уайс — кок Эміль Данглад — сцюард
Ход экспедыцыі Дзейнасць атрада Мора Уэдэла Плаванне на поўдзень