Ворань — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці, за 1 км на паўднёвы захад ад горада Мёры, каля вёскі Клётаў Двор, у басейне ракі Мёрыца.

Плошча паверхні 0,37 км². Даўжыня 1,29 км, найбольшая шырыня 0,47 км. Найбольшая глыбіня 3,7 м, сярэдняя — 2,0 м. Аб’ём вады ў возеры 0,72 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 2,74 км. Плошча вадазбору 22,7 км².

Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй да 4 м, парослыя хмызняком. Берагі пераважна нізкія, на поўначы сплавінныя, пад хмызняком. Дно плоскае, выслана сапрапелямі. У паўночнай частцы востраў плошчай 1 га. Расліннасць пашырана да глыбіня 2 м, займае 45% плошчы возера. Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Злучана пратокай з возерам Асінаўка, на поўдні ўпадае ручай з возера Кацілава.

У возеры водзяцца акунь, шчупак, лешч, плотка, гусцяра, лінь, краснапёрка і іншыя віды рыб.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Мёрскага раёна Катэгорыя:Басейн Заходняй Дзвіны