Сілоўскае — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці, за 8 км на паўночны ўсход ад горада Мёры, каля вёскі Сілава, у басейне ракі Мёрыца.

Плошча паверхні 0,12 км². Даўжыня 0,5 км, найбольшая шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 1,1 км.

Злучана ручаямі з возерам Чэрас (на поўдні) і ракой Мёрыца (на поўначы).

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Мёрскага раёна