Стары Сонч () — горад у Польшчы, уваходзіць у склад Новасандэцкага павета Малапольскага ваяводства. Сядзіба вяскова-гарадской гміны Стары Сонч.

Займае плошчу 16,56 км². Насельніцтва 9107 чалавек (на 2013 год)Bank Danych Lokalnych.

Гісторыя Першае згадванне датуецца 1257 годам у дакументах кракаўскага-сандамірскага князя Баляслава V Сарамлівага, які падараваў Стары Сонч сваёй жонцы Кунігундзе Венгерскай, якая пасля смерці мужа заснавала кляштар кларысінак у Старым Сончы, дзе і пасялілася.

У 1358 кароль Казімір III падаў гораду магдэбургскае права. У 1410 горад спаліў Сцібар са Сцібажыцаў, які камандаваў войскамі імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Жыгімонта.

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай горад увайшоў у склад Галіцыі.

Гарады-партнёры Кестхей (Венгрыя) Левача (Славакія) Ліптаўскі Мікулаш (Славакія) Чугуіў (Украіна)

Фатаграфіі

Спасылкі

Афіцыйная старонка горада