Лаамедонт () — у старажытнагрэчаскай міфалогііМифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т. 2. С. 37-38.Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т. 2. С. 239. цар горада ТроіПсеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка II 5, 9 і далей.. Сын Іла і Эўрыдыкі (або Іла і ЛеўкіпыГігін. Міфы 250.). Жонка Стрымо; або Плакія; або Леўкіпа; а таксама німфа Каліба. Дзеці Тыфон, Ламп, Клітый, Гікетаон, Падарк (Прыям)Гамер. Іліяда XX 237—238., Гесіёна, Кіла і АстыёхаПсеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 10, 3..

Паводле Лесха, з’яўляецца таксама бацькам Ганімеда, за выкраданне якога атрымаў выкуп ад ЗеўсаЛесх. Малая Іліяда, фр. 29 Бернабэ. — цудоўных коней.

Па волі Зеўса ў яго ў рабстве апынуліся Пасейдон і Апалон, пакараныя за падтрымку бунту Геры. Пасейдон пабудаваў сцяну вакол Троі, а Апалон пасвіў царскіх авечак (або Пасейдон і Апалон разам пабудавалі сцены Троі), ён абяцаў прынесці ім у ахвяру ўсю скаціну, якая ўрадзілася за год (або прыплод жарабіц), але не стрымаў абяцання. Апалон запатрабаваў прыносіць у ахвяру дзяўчын, а Пасейдон наслаў на горад пачвару, якая пажырала людзей. Для збавення горада ад насланняў яму ў ахвяру павінна была быць прынесена дачка Лаамедонта Гесіёна. Але яе выратаваў Геракл, забіўшы пачвару.

Лаамедонт ашукаў Геракла, адмовіўшыся заплаціць яму за выратаванне дачкі (ён абяцаў яму Гесіёну і конейГігін. Міфы 89.; па Гамеру, толькі конейГамер. Іліяда V 640.). У адплату Геракл захапіў Трою, забіўшы Лаамедонта і ўсіх яго сыноў з лука, пашкадаваўшы толькі Падарка (Прыяма)Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка II 6, 4; Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка IV 32, 4; Гігін. Міфы 31.. Паводле Дыядора, Геракл прыбыў пад Трою з 18 караблямі (паводле Гамера, з 6)Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка IV 32, 2..

Паводле Псеўда-Апаладора, Прыям быў малодшым сынам Лаамедонта. Аднак у III песне «Іліяды» персанажы з тымі ж імёнамі: Ламп, Клітый, Гікетаон — выступаюць як сучаснікі Прыяма, такім чынам, Прыям аказваецца старэйшым сынам.

Паводле вытлумачэння, Лаамедонт выкраў грошы з храма Апалона і Пасейдона і выкарыстаў іх на ўзвядзенне сцяныВатыканскі ананім. Пра неверагоднае 4..

Спасылкі

Катэгорыя:Героі старажытнагрэчаскіх міфаў Катэгорыя:Траада ў старажытнагрэчаскай міфалогіі