міні|Беларускі каляндар на 1919 год міні|320 пкс|Выкладчыкі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча. Злева направа: Эль Лісіцкі, Вера Ермалаева, Марк Шагал, Давід Якерсон, Іегуда Пэн, Ніна Коган, Аляксандр Ром. 26 ліпеня 1919. 1919 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.

Падзеі Першы губернскі сход працаўнікоў мастацтваў у Віцебску 20 студзеня* — афіцыйнае адкрыццё Беларускага абласнога музея (з 31.8.1923 — Беларускі дзяржаўны музей) 28 студзеня — афіцыйнае адкрыццё Віцебскага народнага мастацкага вучылішча ў памяшканні хаты былога банкіра Вішняка па вуліцы Бухарынскай, 10 (зараз — вуліца Газеты «Праўда») Кастрычнік — прыезд Казіміра Малевіча, запрошанага Маркам Шагалам на пасаду прафесара Віцебскіх дзяржаўна-мастацкіх майстэрняў. 7 лістапада галоўныя вуліцы і плошчы Віцебска аформлены манументальнымі роспісамі да свята 2-й гадавіны рэвалюцыі. Вялікае палотнішча, размаляванае Маркам Шагалам было размешчана на будынку сабора ў цэнтры горада. Лістапад — у Віцебску адкрыта «Першая дзяржаўная выстаўка карцін мясцовых і маскоўскіх мастакоў», у якой прымалі удзел Юдэль Пэн, Марк Шагал, Саламон Юдовін, Уладзіслаў Страмінскі, Абрам Бразер, Эль Лісіцкі, Казімір Малевіч, Леў Зевін, Роберт Фальк, Арыстарх Лянтулаў, Пётр Канчалоўскі і інш 1919 г. Белорусская ССР : 1-я ГОСУДАРСТВЕННАЯ ВЫСТАВКА КАРТИН МЕСТНЫХ И МОСКОВСКИХ ХУДОЖНИКОВ. Лістапад — Казімір Малевіч пакінуў Віцебскія дзяржаўна-мастацкія майстэрні і заснаваў у Віцебску «Супрэматычную акадэмію» Іван Пуні (1894 — 1956) выкладаў у Віцебскім мастацкім вучылішчы

З’явіліся Віцебскі абласны краязнаўчы музей

Нарадзіліся 20 верасня — Канстанцін Максімцаў, беларускі мастак 21 верасня — Пётр Раманоўскі, (пам. 1977), беларускі мастак-жывапісец 5 кастрычніка — Пётр Крахалёў (пам. 1997), беларускі мастак-жывапісец 1 снежня — Уладзімір Дамарад, беларускі графік 13 снежня — Валяр'яна Жолтак (пам. 2000), беларускі мастак-жывапісец

Памерлі 2 студзеня — Уладзімір Акушка (нар. 1862), мастак-заснавальнік малдаўскай мастацкай школы, родам з Ашмян 19 ліпеня — Юзаф Беркман (нар. 1838), мастак, публіцыст Нікадзім Сілівановіч (нар. 1834), беларускі і расійскі мастак

Галерэя жывапісу

Галерэя графікі

Катэгорыя:1919 год у Беларусі Катэгорыя:Гісторыя беларускага выяўленчага мастацтва паводле гадоў Беларусь