Паўднёвааравійскае пісьмо (муснад — المُسند) — старажытная пісьменнасць, ад якой пайшло сучаснае эфіопскае пісьмо.

Паўднёваарабскае пісьмо аддзялілася ад протаханаанейскага алфавіта не пазней IX стагоддзя да н.э. Яно выкарыстоўвалася для запісаў на старажытных паўднёвааравійскіх мовах у Сабейскім царстве, Катабане, Хадрамаўце, Маіне і Хім'яры, а таксама ранніх формаў геэза ў дааксумскіх княствах. міні|злева|Сабейскі надпіс міні|Надпіс паўднёвааравійскім пісьмом

Адны з першых надпісаў на гэтым алфавіце, якія датуюцца 9 стагоддзем да н.э., былі зроблены ў правінцыі Акеле Гузай у Эрытрэі. Надпісы, знойдзеныя ў Вавілоне і ў Емене, датуюцца 8 стагоддзем да н.э.

Паўднёвааравійскае пісьмо канчаткова склалася да 500 годзе да н.э. і выкарыстоўвалася (уключаючы стара-паўночнаарабскія надпісы на адным з яго варыянтаў) аж да VII стагоддзя н.э., калі было замешчана арабскім алфавітам. У Эфіопіі з яго ўтварыўся алфавіт геэз, які, з дададзенымі ў наступныя стагоддзі дадатковымі сімваламі, выкарыстоўваецца для запісу амхарскай мовы, тыгрынья і тыгрэ, а таксама іншых моў — семіцкіх, кушыцкіх і ніла-сахарскіх.

Курсіўны шрыфт «забур» («паўднёвааравійскі мінускул») выкарыстоўваўся старажытнымі еменцамі для вядзення штодзённых запісаў на драўляных дошчачках. Манументальныя надпісы, падобныя прыведзеным на ілюстрацыях, высякаліся шрыфтам «муснад».

Знакі У паўднёвааравійскім пісьме 29 знакаў, частка з якіх мае адпаведнікаў у іншых алфавітах, у прыватнасці, угарыцкім і фінікійскім:

Эпіграфічны паўднёвааравійскі алфавітЗнакТранскрыпцыяIPAh[h]l[l]ḥ[ħ]m[m]q[q]w[w]s²[ɬ]r[r]b[b]t[t]s1[s]k[k]n[n]ḫ[x]s³[s̪]f[f]ʾ[ʔ]ʿ[ʕ]ḍ[ɬʼ]g[g]d[d]ġ[ɣ]ṭ[tʼ]z[z]ḏ[ð]y[j]ṯ[θ]ṣ[tˢʼ]ẓ[θʼ]Іншыя варыянты транскрыпцыіś,šš,ss,ś

Па форме літарЗнакТранскрыпцыяIPAr[r]ʿ[ʕ]w[w]q[q]y[j]ṯ[θ]ṣ[tˢʼ]ẓ[θʼ]h[h]ḥ[ħ]ḫ[x]ʾ[ʔ]s1[s]k[k]ġ[ɣ]b[b]n[n]g[g]l[l]m[m]s²[ɬ]s³[s̪]t[t]f[f]z[z]d[d]ḏ[ð]ḍ[ɬʼ]ṭ[tʼ]АкруглыяYΠВертыкальныяДыяганальныяКвадратныя

Спасылкі

Паўднёвааравійскае пісьмо на сайце Ancient scripts Кароткая інфармацыя пра пісьмо Паўднёвааравійскае пісьмо на сайце Omniglot

Катэгорыя:Саба Катэгорыя:Кансанантныя пісьменнасці Катэгорыя:пісьменнасці семіцкага паходжання Катэгорыя:пісьменнасці семіцкіх моў Катэгорыя:Старажытныя пісьменнасці Блізкага Усходу і Міжземнамор’я Катэгорыя:Дамусульманская Аравія