Кюры́ (пазначэнне: Кі, Ci) — пазасістэмная адзінка вымярэння актыўнасці радыеактыўных рэчываў, роўная актыўнасці такога прэпарату, у якім адбываецца 3,7 ∙ 1010 актаў распаду за 1 с. Такім чынам,
1 Кі = 3,7 ∙ 1010 Бк
Прыблізная такая актыўнасць 1 грама ізатопа радыю 226Ra.
Ужываюцца таксама долевыя і кратныя адзінкі: мікракюры (мкКі), мілікюры (мКі), кілакюры (кКі), мегакюры (МКі). Назва — у гонар П. Кюры і М. Складоўскай-Кюры.
Гл. таксама Актыўнасць радыеактыўнай крыніцы
Літаратура С. 230. C. 77.
Катэгорыя:Адзінкі вымярэння