Юрый (Ідэль) Абрамавіч Шанда́лаў (, — , Грос-Нойендорф, , Германія) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1946).
Біяграфія
Нарадзіўся ў Гомелі. Скончыў 10 класаў школы. У Чырвонай Арміі з 1941 г. У дзеючай арміі з мая 1942 г. У 1944 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. Удзельнік вызвалення Пскоўскай вобласці, Прыбалтыкі, Польшчы.
Камандзір роты 674-га стралковага палка 150-й Ідрыцкай ордэна Кутузава 2-й ступені стралковай дывізіі (78-ы стралковы корпус, 3-я ударная армія, 1-ы Беларускі фронт) старшы лейтэнант Шандалаў вызначыўся ў баі на левым беразе ракі Одэр у раёне населенага пункта Грос-Нойендорф. 16 красавіка 1944 г. штурмавая рота пад камандаваннем Шандалава адбіла некалькі контратак праціўніка і амаль цалкам загінула разам са сваім камандзірам ў гэтым баі.
Пахаваны Ю. А. Шандалаў ў горадзе Грос-Нойендорф.
Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» (15.05.1946 , пасмяротна) Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны II ступені Ордэн Чырвонай Зоркі
Памяць Імем Ю. А. Шандалава названа адна з вуліц ў горадзе Гомель (Беларусь). Мемарыяльная дошка на будынку сярэдняй школы № 2 горада Гомеля. Стэла ў гонар Ю. А. Шандалава ўстаноўлена на Алеі Герояў у Гомелі (вул. Савецкая).
Літаратура
Спасылкі
Шандалов Юрий Абрамович // Сайт ГУ «Средняя школа № 2 г. Гомеля имени Г. М. Склезнёва»
Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Загінулі ў баі Катэгорыя:Старшыя лейтэнанты СССР