Альжу́ткі (, ) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Будслаўскага сельсавета.
Назва З-пад Горадні (Квасоўка) было прозвішча Альжуцьhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QSQ-G9D3-37Z5?i=433&cat=2325238&lang=en. Ёсць літоўскі тапонім Alžutėnai.
Гісторыя У 1904 г на месцы сучаснай вёскі знаходзіліся: сядзіба (валоданне Міхневіча, 6 жыхароў), 2 вёскі Крывіцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні (6 і 11 жыхароў). У 1908 г. у вёсцы Ельжуткі было 3 двары, 15 жыхароў. У 1921 вёска Крывіцкай гміны Вілейскага павета Віленскага ваяводства, 13 двароў, 76 жыхароў. У 1931 14 двароў, 83 жыхары.
З 12.10.1940 г. у Пузырэўскім сельсавеце Крывіцкага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 Маладзечанскай абласцей, з 25.03.1952 г. у Будслаўскім сельсавеце таго ж раёна і вобласці, з 20.01.1960 г. у Мінскай вобласці. З 25.12.1962 г. ў Мядзельскім раёне. У 1949 г. у вёсцы створаны калгас імя Дзімітрава. З красавіка 1965 вёска ў складзе саўгаса «Будслаўскі» (цэнтр — вёска Будслаў), з 04.09.1991 г. калгас.
Насельніцтва 102 жыхары (1960) 14 двароў, 25 жыхароў (1997)
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Будслаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мядзельскага раёна