Канстанцін Пракопавіч Кутру́хін (, — , у раёне вёсак Хадакова і Татаршчына, , Віцебская вобласць) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, гвардыі сяржант. Герой Савецкага Саюза (24.03.1945, пасмяротна).
Біяграфія Канстанцін Пракоф’евіч Кутрухін нарадзіўся ў вёсцы Удзельны Шумец Юрынскай воласці Васільсурскага павета Ніжагародскай губерні (зараз вёска Удзельны Юрынскага раёна, Рэспубліка Марый Эл, Расія). Скончыў 5 класаў школы, працаваў у калгасе. З 1937 года да снежня 1940 года на службе ў Чырвонай Арміі. Пасля звальнення вярнуўся працаваць у калгас. Зноў прызваны на службу ў ліпені 1941 года. Удзельнік баявых дзеянняў з красавіка 1942 года. Прымаў удзел у абароне Сталінграда, Беларускай наступальнай аперацыі.
Камандзір стралковага аддзялення 156-га стралковага палка 51-й стралковай дывізіі (6-я гвардзейская армія, 1-ы Беларускі фронт) гвардыі сяржант К. П. Кутрухін вызначыўся ў чэрвені 1944 года пры фарсіраванні ракі Заходняя Дзвіна. 25 чэрвеня аддзяленне К. Кутрухіна першым пераадолела раку і адбіла 5 контратак праціўніка. 27 чэрвеня 1944 года у раёне вёсак Хадакова і Татаршчына Ушацкага раёна Віцебскай вобласці сяржант Кутрухін павёў сваё аддзяленне на штурм варожага дзота. У крытычны момант бою К. Кутрухін закрыў амбразуру дзота сваім целам, забяспечыўшы гэтым наступленне і вызваленне населеных пунктаў.
Быў пахаваны на ўскрайку лесу за 800 м на паўднёвы захад ад вёскі Парэчча. Пазней прах К. П. Кутрухіна перапахаваны ў брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан у вёсцы Дубраўка Ушацкага раёна.
Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Ордэн Леніна Медаль «За баявыя заслугі» Медаль «За абарону Сталінграда»
Памяць Імя К. П. Кутрухіна носіць Дубраўская базавая школа-дзіцячы сад Ушацкага раёна. Абеліск на месцы гібелі Героя і помнік на магіле ў вёсцы Дубраўка Ушацкага раёна (Беларусь). Бюст героя і мемарыяльныя дошкі ў вёсцы Удзельная і гарадскім пасёлку Юрына (Рэспубліка Марый Эл). У гонар К. П. Кутрухіна названы вуліцы ў горадзе Іашкар-Ала і гарадскім пасёлку Юрына.
Літаратура — С. 60.
Спасылкі
Помнік у в. Дубраўка // Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць День памяти героя К. П. Кутрухина в Дубровской школе // Газета «Патрыёт». Субота, 5.02.2011 Каляндар знамянальных і памятных дат на 2011 год / ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», Сектар краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі; склад. М. В. Аліхвер і інш. — Віцебск, 2011. — 116 с.: іл. Наградны ліст Воинские захоронения // Сайт Ушацкага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Марый Эл Катэгорыя:Удзельнікі Сталінградскай бітвы Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны