Ягор Піцык (нар. ) — беларускі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера З 2014 года пачаў выступаць за дубль брэсцкага «Дынама», у тым жа годзе часам пачаў трапляць і асноўную каманду. 23 лістапада 2014 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 63-й хвіліне ў матчы супраць «Нёмана» (0:1).

У сезоне 2015 чатыры разы выйшаў на поле за асноўную каманду (заўсёды на замену). У жніўні 2015 года быў аддадзены ў арэнду ў «Кобрын»1-я лига. “Орша” Разумова. Правёў у першай лізе 13 матчаў. З лютага 2016 года стаў рыхтавацца да новага сезона разам з «Дынама». У сакавіку праходзіў прагляд у «Смалявічах-СТІ», а ў красавіку далучыўся да «Баранавічаў». У жніўні 2016 года пакінуў баранавіцкі клубПять новых игроков усилили ФК «Барановичи» і неўзабаве вярнуўся ў Брэст, дзе да канца сезона 2016 выступаў за дубль.

У лютым 2017 года прыбыў на прагляд у пінскую «Хвалю»Татаревич, Коневега и Пицык – на просмотре в «Волне», аднак пазней далучыўся да мікашэвіцкага «Граніта». Улетку 2017 года перабраўся ў клуб польскай Трэцяй лігі ГКС (Вікелец). У пачатку 2018 года планаваў далучыцца да брэсцкага «Руха», але пазней зноў адправіўся на прагляд у «Хвалю» і ў сакавіку 2018 года падпісаў кантракт з пінскім клубам"Волна" обыграла "Луч" . У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў каманду"Волна" рассталась с Пицыком і неўзабаве далучыўся да «Смаргоні»Трансферы клуба .

У лютым 2019 года падоўжыў кантракт са смаргонскім клубамПять игроков продлили контракты со "Сморгонью", аднак да пачатку чэмпіянату 2019 пакінуў каманду і перабраўся ў «Івацэвічы». У красавіку 2020 года далучыўся да мікашэвіцкага «Граніта», аднак згуляў толькі ў адным матчы. У ліпені 2020 года вярнуўся ў «Івацэвічы»"Кронон" дозаявил 4 футболиста, "Ивацевичи" - троих, "Динамо-Брест-1960" - одного.

У пачатку 2021 года далучыўся да «Брэстжылбуда», дзе гуляў да канца сезона. У студзені 2022 года заняў пасаду адміністратара ў дублі брэсцкага «Руха»Демешко возглавил дублеров "Руха", аднак у хуткім часе клуб зняўся са спаборніцтваў.

З восені 2022 года выступаў за польскі клуб «Оса» з Біскупца. У пачатку 2023 года трэніраваўся з «Нівай» з Доўбізны, аднак у выніку не трапіў у заяўку каманды на сезон, засяродзіўся на пасадзе спартыўнага дырэктара клуба. У красавіку 2023 года стаў начальнікам каманды ў брэсцкім «Дынама».

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2014 Д1 Дынама 2 0 2015 (1) Д1 Дынама 4 0 2015 (2) Д2 Кобрын 13 0 2016 (1) Д2 Баранавічы 9 0 2016 (2) дубль Дынама 10 7 2017 (1) Д2 Граніт 10 1 2018 (1) Д2 Хваля 7 1 2018 (2) Д2 Смаргонь 14 0 2019 Д3 Івацэвічы 22 12 2020 (1) Д2 Граніт 1 0 2021 Д3 Брэстжылбуд 12 19

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Кобрын Катэгорыя:Ігракі ФК Баранавічы Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК ГКС Вікелец Катэгорыя:Ігракі ФК Хваля Пінск Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Івацэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Брэстжылбуд Катэгорыя:Ігракі ФК Оса Біскупец