Бага́цькі (, ) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Свірскага сельсавета.

Гісторыя У 1868 г. вёска Свірскай воласці Свянцянскага павета Віленскай губерні, 102 жыхары. У 1904 г. 202 жыхары. З 12.10.1940 г. у Канстанцінаўскім сельсавеце Свірскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай абласцей, з 15.11.1957 г. у Шэметаўскім сельсавецеРашэнне выканаўчага камітэта Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 лістапада 1957 г. № 750 // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 11., з 31.08.1959 г. у Мядзельскім раёне, з 20.01.1960 г. Мінскай вобласці, з 10.05.1960 г. у Свірскім гарпасялковым Савеце. У 1949 г. вяскоўцы стварылі калгас імя Кірава. З 1964 вёска ў складзе саўгаса «Канстанцінава» (цэнтр — вёска Камарова), з 04.09.1991 г. у калгасе з той жа назвай.

У 2013 годзе Свірскі пасялковы савет быў скасаваны, і Багацькі ўвайшлі ў склад Свірскага сельсаветаРашэнне Мінскага абласнога Савета дэпутатаў № 234 ад 28 мая 2013 г. "Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзела Мінскай вобласці" .

Насельніцтва 146 жыхароў (1960) 20 двароў, 37 жыхароў (1997)

Спасылкі

Катэгорыя:Свірскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мядзельскага раёна