Аляксей Залескі (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».
Старэйшы брат Аляксея, Андрэй, таксама з’яўляецца футбалістам.
Клубная кар’ера З 2010 года пачаў выступаць за дубль мінскага «Дынама». У сезоне 2011 ужо дэбютаваў у асноўнай камандзе, калі ў двух апошніх турах выхадзіў у стартавым складзе дынамаўцаў. У 2012 годзе, аднак, ужо гуляў толькі за дубль.
У сакавіку 2013 года быў аддадзены ў арэнду клубу «Бяроза-2010». За два гады здолеў замацавацца ў цэнтры абароны бярозаўчан.
У лютым і сакавіку 2015 года быў на праглядзе ў «Граніце» і «Слуцку», але не падышоў ніводнаму з клубаў. У сакавіку 2015 года зноў трэніраваўся з «Бярозай-2010», аднак у красавіку ўсё ж перайшоў у «Слуцк» на правах арэнды. Дэбютаваў у асноўнай камандзе «Слуцка» 3 мая 2015 года, выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы супраць «Граніта» (1:2). Неўзабаве здолеў замацавацца на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. Па заканчэнні сезона вярнуўся з арэнды ў «Дынама».
У лютым 2016 года «Слуцк» дамовіўся з «Дынама» аб падаўжэнні арэнды на сезон 2016. У сезоне 2016 ужо быў асноўным цэнтральным абаронцам каманды. У снежні 2016 года вярнуўся з арэнды ў «Дынама».
У студзені 2017 года, пакінуўшы сталічны клуб, перайшоў у «Віцебск». Пачынаў сезон 2017 у аснове каманды, гуляў на пазіцыях цэнтральнага і левага абаронцы, пазней стаў радзей з’яўляцца на полі. У ліпені 2018 года быў аддадзены ў арэнду мінскаму «Промню», дзе стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе.
У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Віцебск» і далучыўся да «Промня» на трывалай аснове. У сакавіку 2019 года «Прамень» пераехаў у Магілёў у аб’яднаўся з мясцовым «Дняпром», Аляксей трапіў у склад аб’яднанай каманды. Быў асноўным абаронцам магілёўскага клуба, з 5 галамі стаў другім бамбардзірам каманды, аднак па выніках сезона 2019 «Дняпро» страціў месца ў Вышэйшай лізе.
У студзені 2020 года перайшоў у «Мінск», дзе стаў іграком стартавага складу. Па заканчэнні кантракта ў студзені 2021 года пакінуў «Мінск». Пазней далучыўся да казахстанскага «Каспія» і ў сакавіку быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці іграка клуба. Спачатку часцей выхадзіў на замену, пазней замацаваўся ў стартавым складзе каманды.
У студзені 2022 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ». Рэгулярна выхадзіў у стартавым складзе каманды. У студзені 2023 года па заканчэнні кантракта пакінуў Жодзіна і неўзабаве зноў стаў іграком «Каспія». Пакінуў казахстанскі клуб у ліпені 2023 года і хутка вярнуўся ў «Тарпеда-БелАЗ». У снежні 2023 года падоўжыў кантракт з жодзінскім клубам да канца сезона 2024.
Міжнародная кар’ера Выступаў за юнацкія зборныя розных узростаў. У 2013—2016 гадах — ігрок моладзевай зборнай Беларусі.
Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2023 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2024
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2010 дубль Дынама 3 0 2011 Д1 Дынама 2 0 2012 дубль Дынама ? 5 2013 Д2 Бяроза-2010 20 0 2014 Д2 Бяроза-2010 24 0 2015 Д1 Слуцк 17 0 2016 Д1 Слуцк 24 1 2017 Д1 Віцебск 21 0 2018 (1) Д1 Віцебск 13 0 2018 (2) Д1 Прамень 13 0 2019 Д1 Дняпро 26 5 2020 Д1 Мінск 25 0 2021 Д1 Каспій 22 4 2022 Д1 Тарпеда-БелАЗ 27 1 2023 (1) Д1 Каспій 9 2 2023 (2) Д1 Тарпеда-БелАЗ 12 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Бяроза-2010 Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Прамень Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Каспій Актау Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ