Аляксандр Кучараў (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Орша».

Клубная кар’ера Выхаванец пастаўскай акадэміі ПМЦ, у 2011 годзе перайшоў у мінскае «Дынама», стаў выступаць за дубль клуба. Ужо на наступны сезон трывала замацаваўся ў рэзервовай камандзе.

Перад сезонам 2015 быў пераведзены ў асноўную каманду дынамаўцаў, разам з ёй адпраўляўся на перадсезонныя зборы ў Турцыю. 4 мая 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 82-й хвіліне матча супраць «Тарпеда-БелАЗ» (4:0), аднак больш у сезоне не з’яўляўся ў складзе асноўнай каманды, выступаючы за дубль. 22 ліпеня 2015 года быў адпраўлены ў арэнду ў «Бярозу-2010», дзе ў асноўным выхадзіў на замену ў канцы матча.

У студзені 2016 года, пакінуўшы «Дынама», перайшоў у «Віцебск». У складзе «Віцебска» таксама гуляў у асноўным за дубль. У ліпені 2016 года на правах арэнды далучыўся да «Оршы», дзе стаў іграком асновы, у 14 матчах забіў 5 галоў. Па заканчэнні сезона вярнуўся ў «Віцебск». Разам з віцебскай камандай пачынаў падрыхтоўку да сезона 2017, але ў сакавіку кантракт з паўабаронцам быў разарваны.

Пасля зыходу з «Віцебска» далучыўся да мінскага «Тарпеда», з якім у выніку падпісаў трохгадовы кантракт. У сезоне 2017 у асноўным толькі выхадзіў на замену. У снежні 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў «Тарпеда».

У пачатку 2018 года праходзіў прагляд у наваполацкім «Нафтане», аднак сезон 2018 пачаў у складзе светлагорскага «Хіміка». У лютым 2019 года стаў іграком «Оршы», дзе замацаваўся ў якасці аднаго з асноўных ігракоў.

У студзені 2020 года папоўніў склад «Нафтана». Рэгулярна гуляў за каманду, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену.

У лютым 2023 года далучыўся да «Оршы». Пакінуў клуб у ліпені 2023 года. Са жніўня 2023 года стаў выступаць за каманду «Орша-ФСК» у Другой лізе, а ў пачатку 2024 года вярнуўся ў «Оршу».

Міжнародная кар’ера Выступаў за юнацкія зборныя да 17 і 19 гадоў. 13 жніўня 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Малдовы, усяго правёў за зборную два матчы ў 2014 годзе.

Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2022

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2011 дубль Дынама 2 0 2012 дубль Дынама 28 6 2013 дубль Дынама 26 4 2014 дубль Дынама 30 6 2015 (1) Д1 Дынама 1 0 2015 (2) Д2 Бяроза-2010 12 1 2016 (1) Д1 Віцебск 1 0 2016 (2) Д2 Орша 14 5 2017 Д2 Тарпеда 15 1 2018 Д2 Хімік 17 2 2019 Д2 Орша 28 6 2020 Д2 Нафтан 20 3 2021 Д2 Нафтан 24 3 2022 Д2 Нафтан 20 3 2023 (1) Д2 Орша 14 0 2023 (2) Д3 Орша-ФСК 3 2

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Бяроза-2010 Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Орша Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Хімік Светлагорск Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан