На́ча () — вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Начка. Уваходзіць у склад Доцішскага сельсавета.

Знаходзіцца за 41 км на захад ад Воранава, за 35 км ад чыгуначнай станцыі Бастуны, аўтамабільная дарога на Радунь.

Назва Назва ад назвы ракі Начы, на якой паселішча ўзнікла. Даследчыкі мяркуюць аб яе балцкім або славянскім паходжанні.

Гісторыя Археалагічныя помнікі тыпу Нача (I тысячагоддзе н.э.) звязваюць з яцвягамі.

Першы пісьмовы ўспамін пра Начу як уладанне Касцевічаў датуецца 1517 годам. У 1529 годзе Януш Касцевіч заснаваў у мястэчку касцёл і перанёс сюды цэнтр парафіі з Дубічаў. Пазней мясцінай валодалі Кішкі, Радзівілы.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Нача ўвайшла ў склад Лідскага павета Віленскага ваяводства. Паводле рэвізіі (1631) тут існавала татарскае пасяленне (цяпер жывуць толькі ў суседняй вёсцы Некрашунцы).

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Нача апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Каняеўскай воласці Лідскага павета Віленскай губерні. Станам на 1886 год у мястэчку было 16 двароў, касцёл, 3 карчмы, крама, таржок.

Паблізу вёскі знаходзяцца могільнікі бронзавага і жалезнага вякоў і каменныя магілы XII—XIV стагоддзяў. Пры іх абследаванні ў 1903 годзе Вандалінам Шукевічам, знойдзеныя жалезныя нажы, каменныя сякеры, бронзавыя бранзалеты, шыйныя грыўні.

З 1631 года ў вёсцы размяшчалася сядзіба архітэктара Людвіга Долгірда.

У лютым 1863 года ў вёсцы фарміраваўся паўстанцкі атрад Людвіка Нарбута.

На мяжы XIX—XX стагоддзяў у вёсцы знаходзілася сядзіба Вандаліна Шукевіча.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) Нача трапіла ў склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Лідскім павеце Навагрудскага ваяводства.

У 1939 годзе Нача ўвайшла ў склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года стала цэнтрам сельсавета Радунскага раёна (з 25 снежня 1962 года — у Воранаўскім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1998 год у вёсцы 173 двары.

Да 5 кастрычніка 2007 года вёска ўваходзіла ў склад Нацкага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 5 октября 2007 г. № 48 «О решении вопросов административно-территориального устройства Вороновского района».

Насельніцтва 1886 год — 272 чал. 1998 год — 445 чал.. 2009 год — 453 чал.

Інфраструктура У Начы працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, фельчарска-акушэрскі пункт, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Славутасці Археалагічныя помнікі тыпу Нача (урочышчы Плітніца, Плітніца, Рудня, Зубішкі, Чапуляны) прадстаўлены грунтавымі могільнікамі і пахаваннямі ў каменных скрынях. Капліца-пахавальня В. А. Шукевіча (пачатак XX стагоддзя) Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1910) Магіла Тэадора Нарбута

Страчаная спадчына

Касцёл (XVIII стагоддзе) Карчма (XIX стагоддзе)

Вядомыя асобы Станіслаў Юндзіл (1761—1847) Тэадор Нарбут (1784—1864) Вандалін Шукевіч (1852—1919)

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Доцішскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Воранаўскага раёна

Катэгорыя:Мястэчкі Віленскага ваяводства