Марына Міхайлаўна Весялуха (, г. , Віцебская вобласць ) — беларускі літаратурны крытык, паэтка, перакладчыца.

Біяграфія У 2004 годзе скончыла з залатым медалём Міжэвіцкую сярэднюю школу (Гродзенская вобласць, Слонімскі раён). Навучалася ў Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце на факультэце замежных моў.

Скончыла аспірантуру Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. З’яўляецца малодшым навуковым супрацоўнікам сектара гісторыі беларускай літаратуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН. Магістр філалагічных навук у галіне літаратуразнаўства (БДПУ імя Максіма Танка, 2011).

Рэдактар, загадчыца аддзела «Кніжны свет» у газеце «Літаратура і мастацтва» (2010—2016), рэдактар аддзела культуры ў газеце «Звязда» (2016—2017). У 2017 годзе праходзіла лячэнне ў псіхіятрычнай клініцы з дыягназам цыклатымія (псіхічны разлад, які выяўляецца ў паталагічнай змене настрою, ад поўнай апатыі да эйфарыі).

З 2017 па 2018 года працавала журналістам у газеце «» (2017—2018). Адказны сакратар у газеце «Літаратура і мастацтва» (2018—2020).

Творчасць Дэбютавала з вершамі ў 2008 годзе ў часопісе «Дзеяслоў». У часопіс прынесла свае вершы падчас навучання ў БарДУ.

Рэгулярна выступае з матэрыяламі пра актуаліі літаратурнага працэсу, піша крытычныя артыкулы і рэцэнзіі на кнігі, займаецца літаратурна-мастацкай творчасцю.

Узнагароды 2013 год — адна з пераможцаў конкурсу маладых крытыкаў імя Адама Бабарэкі. 2015 год — рэдактар аддзела «Кніжны свет» штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва» Марына Весялуха стала ўладальніцай дыплома лаўрэата ў персанальнай намінацыі «Лепшы аглядальнік» па выніках ХІ Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Ліцера».

Спасылкі Выпуск праграмы «Ды@блог пра літаратуру» з удзелам М. Весялухі (тэлеканал «Беларусь 3», 03.06.2014) Артыкулы М. Весялухі на сайце ЦНБ НАН Беларусі

Катэгорыя:Выпускнікі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта