Кі́ржына (, ) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Княгінінскага сельсавета.

Назва Ёсць літоўскае прозвішча Kiržahttps://pavardes.lki.lt/?pv=258df405e80e0ba44523e5fee008cae0. З ім параўноўваў прозвішча Кіржа М. БірылаМ. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўный лексікі. Мінск, 1969. С. 202..

Гісторыя У 1904 г. вёска Крывіцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 160 жыхароў. У 1921 г. вёска ў складзе гміны Крывічы Вілейскага павета Віленскага ваяводства, 29 двароў, 182 жыхары. У 1931 г. 36 двароў, 307 жыхароў. З 12.10.1940 г. у Восаўскім сельсавеце Крывіцкага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г Маладзечанскай абласцей, з 16.07.1954 г. у Княгінінскім сельсавеце, з 20.01.1960 г. у Мінскай вобласці, з 25.12.1962 г. ў Мядзельскім раёне. У 1950 г. вяскоўцы стварылі калгас «Стаханавец». З 1964 вёска ў складзе саўгаса «Восаўскі» (цэнтр — вёска Восава), з 04.09.1991 г. — калгаса «Восаўскі».

Насельніцтва 143 жыхара (1960) 25 двароў, 52 жыхара (1997)

Спасылкі

Катэгорыя:Княгінінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мядзельскага раёна