Курашава, часам Курашэ́ва (, падляск.: Ку́рашово) — вёска ва ўсходняй Польшчы ў Чыжоўскай гміне Гайнаўскага павета.
Гісторыя Вёска заснаваная да 1570 года, заселеная каралеўскімі мужыкамі бельскага лясніцтва. Пасля адмены паншчыны жыхар вёскі Сільвестр Васілюк фундаваў царкву ў гонар Антонія Пячорскага. Пасля вяртання жыхароў вёскі з бежанства ў 20-я гады 20 ст., царква была адабрана ў праваслаўных і перададзеная грэка-католікам. Праваслаўныя парафіяне не пагадзіліся перайсці ў унію і тутэйшым святаром стаў а. Серафім Шахмуць (св. Серафім Жыровіцкі).
У 1975—1998 вёска належала да Беластоцкага ваяводства.
Насельніцтва Жыхары вёскі — этнічныя беларусы. У Курашэве дзейнічае фальклорны калектыў беларускай песні Незабудкі.
Археалагічныя помнікі Ва ўрочышчы Замчышча знаходзяцца курганы з 4-5 стст. Першапачаткова яны былі ў каменнай абкладзіне, даследаваны польскімі археолагамі ў 60-х гадах 20 ст. Побач з вёскай — вялікія могільнікі мазавецкага паходжання з 10-12 стст.
Крыніцы
Спасылкі
Ян Петручук, Лексіка вёскі Курашэва каля Гайнаўкі, Люблін 1977