Лу́таўскае — возера ў Лоеўскім раёне Гомельскай вобласці, за 26 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Лоеў, каля вёсак Старая Лутава і Глушэц, на правабярэжнай пойме ракі Дняпра.

Плошча паверхні 0,18 км². Даўжыня 1,83 км, найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 3,72 км.

Возера старычнае, серпападобнай у плане формы. Схілы катлавіны на поўдні і захадзе стромкія, вышынёй 6—8 м, на ўсходзе да 3 м, пад хмызняком. Берагі на поўдні і захадзе зліваюцца са схіламі катлавіны, на ўсходзе нізкія, забалочаныя. Праз возера цячэ рака Пясочанка.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Гомельскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Гомельскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2.

Катэгорыя:Басейн Дняпра Катэгорыя:Азёры Лоеўскага раёна