Зямля́ Ізра́ільская ( [Э́рец-Ісраэ́ль]), зямля́ абетаваная, або зямля запаветная — паводле Бібліі, уся Палесціна, заселеная рознымі хананейскімі плямёнамі і філістымлянамі, якую Бог абяцаў навечна аддаць толькі свайму абранаму народу — яўрэям.
У Пяцікніжжы () — тэрыторыя паміж ракой Іардан і Міжземным морам называецца Ханаан, «зямля, дзе цячэ малако і мёд», зямлі сямі народаў (з поўным або няпоўным пералікам), нярэдка па кантэксце проста «гэтая зямля». Паўночная мяжа — крыху поўночней сучаснай ізраільскай, па рацэ Літанія, хоць думкі сярэднявечных каментатараў пра пэўныя межы разыходзяцца. Назва «зямля Ізраільская» ўпершыню сустракаецца ў Бібліі () і шмат разоў сустракаецца ў прарока Езекііля і ў пазнейшых крыніцах.
Літаратура
Катэгорыя:Палесціна