Савецкі ўльтыматум Літве — ультыматум, выстаўлены Савецкім Саюзам Літоўскай Рэспубліцы 14 чэрвеня 1940 года.

Паводле савецка-літоўскага дагавора ад 10 кастрычніка 1939 года на тэрыторыі Літвы ўжо размяшчаліся савецкіх салдатаў. Выкарыстоўваючы як падставу антысавецкі характар Балтыйскай Антанты, стварэнне якой СССР раней падтрымліваў, савецкі ўрад запатрабаваў арыштаваць вышэйшых службовых асоб літоўскай паліцыі, абвінавачаных у правакацыйных дзеяннях супраць савецкага гарнізона, сфарміраваць прасавецкі ўрад і дапусціць знаходжанне на тэрыторыі рэспублікі неабмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў. На выкананне патрабаванняў адводзіўся час да 10:00 15 чэрвеня, у адваротным выпадку Масква абяцала ўсё роўна ўвесці войскі. Ультыматум раскалоў кіруючыя колы Літвы: прэзідэнт Антанас Смятона настойваў на супраціўленні, яму супрацьстаяў генерал Вінцас Віткаўскас, камандуючы літоўскай арміяй. У выніку за прыняцце ўльтыматуму выказалася большасць членаў урада Літвы. Смятона і частка арміі пакінулі Літву, дадатковыя савецкія войскі ўвайшлі на яе тэрыторыю ў другой палове дня 15 чэрвеня. На наступны дзень аналагічныя ўльтыматумы атрымалі Латвія і Эстонія.

Дзеянні СССР былі наступствам падпісання ў жніўні 1939 года дагавора аб ненападзе паміж Германіяй і Савецкім Саюзам і Дагавора аб дружбе і граніцы з нацысцкай Германіяй, сакрэтныя пратаколы якіх зафіксавалі размежаванне сфер інтарэсаў гэтых дзвюх дзяржаў ва Усходняй ЕўропеСакрэтны дадатковы пратакол да пакта Молатава-РыбентропаГісторыка-дакументальны дэпартамент МЗС Расіі. О «ПАКТЕ МОЛОТОВА-РИББЕНТРОПА» (Краткая справка) 24-07-2008Большая историческая энциклопедия: Для школьников и студентов, с. 602: «Молотов». Паводле сакрэтнага пратакола да апошняга дагавора, Люблінскае і частка Варшаўскага ваяводстваў заставаліся за Германіяй, а Літва перадавалася ў сферу інтарэсаў СССРТекст договоров о ненападении и о дружбе и границах между Германией и СССР // М. В. Пономарев, С. Ю. Смирнова. Новая и новейшая история стран Европы и Америки. Т. 3. Москва, 2000. С. 173—175..

Катэгорыя:Знешняя палітыка Літвы Катэгорыя:Знешняя палітыка СССР Катэгорыя:1940 год у Літве Катэгорыя:Акупацыя балтыйскіх дзяржаў