Селенавадарод, селеністы вадарод, гідрыд селену — неарганічнае злучэнне вадароду з селенам, H2Se.
Бясколерны газ з непрыемным пахам. Тэмпература плаўлення —65,72 °С. Тэмпература кіпення —41,35 °С. Шчыльнасць вадкага селенавадароду 2,12 г/см³. Устойлівы пры пакаёвай тэмпературы і сухім паветры. На вільготным паветры паступова акісляецца да селену. Пры награванні гарыць з утварэннем дыаксіду селену. У вадзе раствараецца дрэнна. Моцны аднаўляльнік. Ядавіты.
Атрыманне Селенавадарод атрымліваюць з селену і вадароду пры тэмпературы прыкладна 500 °ССелен // ХиМиК.ру .
Выкарыстанне Селенавадарод выкарыстоўваецца ў працэсах атрымання селену высокай чысціні, селенарганічных злучэнняў, селенідаў.
Літаратура
Спасылкі Селен // ХиМиК.ру
Катэгорыя:Злучэнні вадароду Катэгорыя:Злучэнні селену Катэгорыя:Неарганічныя кіслоты