Чало́нак — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, за 22 км на паўночны захад ад горада Полацк, каля вёскі Лагуны, у басейне ракі Званіца.
Плошча паверхні 0,043 км². Даўжыня 0,41 км, найбольшая шырыня 0,14 км. Найбольшая глыбіня 18,5 м, сярэдняя — 6,3 м. Даўжыня берагавой лініі 0,98 км. Аб’ём вады ў возеры 0,27 млн м³.
На захадзе злучана ручаём з возерам Чорнае.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна