«Арыё́н», MPCV ( — шматмэтавы пілатуемы карабель) — шматмэтавы часткова шматразовы транспартны касмічны карабель ЗША, які распрацоўваўся з сярэдзіны 2000-х гадоў у рамках праграмы «Сузор’е». Мэтай гэтай праграмы было вяртанне амерыканцаў на Месяц, а карабель «Арыён» прызначаўся для дастаўкі людзей і грузаў на Міжнародную касмічную станцыю (МКС) і для палётаў да Месяца, а таксама да Марса ў далейшым. У калязямных палётах «Арыён» павінен прыйсці на змену касмічным чоўнам «Спейс шатл», якія завяршылі палёты ў 2011 годзе, а ў будучыні забяспечыць высадку чалавека на Марс. Першапачаткова ў дакументах НАСА карабель называўся CEV ( — пілатуемы даследчы карабель). Затым карабель атрымаў афіцыйную назву ў гонар вядомага сузор’я — «Арыён».
Першапачаткова выпрабавальны палёт касмічнага карабля быў прызначаны на 2013 год, першы пілатуемы палёт з экіпажам з дзвюх астранаўтаў планаваўся на 2014 год, пачатак палётаў да Месяца — на 2019—2020 гг. У канцы 2011 года меркавалася, што першы палёт без астранаўтаў адбудзецца ў 2014 годзе, а першы пілатуемы палёт — у 2017 годзе.
Першы беспілотны выпрабавальны палёт (EFT-1) адбыўся 5 снежня 2014 года, у ім выкарыстоўвалася ракета-носьбіт Delta IV HeavyLive coverage: Orion lands in Pacific.
Наступны беспілотны палёт () з дапамогай носьбіта SLS з аблётам Месяца запланаваны на канец 2018 года.
Крыніцы
Спасылкі Касмічны карабель Orion на сайце spaceflight101.com
Катэгорыя:НАСА Катэгорыя:Спускальныя апараты