Вук Рашавіч (; нар. , , ФРГ) — сербскі футболіст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час з’яўляецца галоўным трэнерам саудаўскага клуба «Аль-Фейха».

Клубная кар’ера З 1983 года гуляў у дзіцячай школе бялградскага «Партызана». У 1992 годзе падпісаў першы кантракт.

У Расію патрапіў пасля таго, як футбольны менеджар Андрэй Чарнышоў, які прадстаўляў інтарэсы «Партызана» ў Расіі, паказаў Аляксандру Тарханаву касеты з гульнямі Вука. Пачаліся перамовы, якія скончыліся 11 снежня 2002 года падпісаннем кантракту з самарскімі «Крыламі Саветаў».

Міжнародная кар’ера Правёў за зборную Саюзнай Рэспублікі Югаславіі 5 матчаў.

Трэнерская кар’ера Пасля заканчэння кар’еры футбаліста стаў футбольным трэнерам. У якасці галоўнага трэнера ўзначальваў сербскія «Тэлеоптык» і «Партызан».

Увосень 2014 пачаў працаваць у структуры мінскага «Дынама»Юрий Чиж: "Рашович курирует в «Динамо» молодежь" . У снежні стала вядома, што Вук прызначаны спартыўным дырэктарам клубаВук Рашавіч - новы спартыўны дырэктар нашага клуба . У якасці спартыўнага дырэктара кіраваў камплектацыяй да сезону 2015, у многім дзякуючы Рашавічу ў «Дынама» з’явіліся балканскія легіянеры — Фатас Бечырай і Нусмір Фаіч.

30 красавіка 2015 года, пасля адстаўкі Душана Угрына, быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера дынамаўцаўФК "Динамо-Минск" подтвердил информацию об отставке Угрина и назначении Рашовича и.о. главного тренера . 11 мая быў зацверджаны галоўным трэнерам камандыВук Рашович утвержден главным тренером минского "Динамо" . Пасля няўдалага старту дынамаўцаў у чэмпіянаце здолеў выйсці на другі радок у чэмпіянаце Беларусі, а таксама прывёў «Дынама» да выхаду ў групавы раўнд Лігі Еўропы.

15 ліпеня 2016 года, пасля нічыі ў матчы Лігі Еўропы супраць «Сент-Патрыкс Атлетык» (1:1), быў звольнены з пасады галоўнага трэнера дынамаўцаўРашович отправлен в отставку, главным тренером минского «Динамо» назначен Боровский .

У снежні 2016 года ўзначаліў сербскі клуб «Напрэдак»Вук Рашович возглавил сербский "Напредак" . У маі 2017 года перабраўся ў Саудаўскую Аравію, стаўшы галоўным трэнерам клуба «Аль-Файсалі»Рашович возглавил саудовский «Аль-Файсали», Хомутовский отказался войти в тренерский штаб . З лета 2018 года працаваў у ААЭ ў клубе «Аль-Зафра», а з верасня 2020 года ў «Аль-Вахдзе». Пакінуў «Аль-Вахду» ў сакавіку 2021 года.

Летам 2021 года ўзначаліў саудаўскую «Аль-Фейху».

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Сербіі і Чарнагорыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Сербіі і Чарнагорыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Партызан Бялград Катэгорыя:Ігракі ФК Рад Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Сафія Катэгорыя:Ігракі ФК Крылы Саветаў Самара Катэгорыя:Ігракі ФК Спортынг Канзас-Сіці Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Сербіі Катэгорыя:Трэнеры ФК Тэлеоптык Катэгорыя:Трэнеры ФК Партызан Бялград Катэгорыя:Трэнеры ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Трэнеры ФК Напрэдак Катэгорыя:Трэнеры ФК Аль-Файсалі Харма Катэгорыя:Трэнеры ФК Аль-Зафра Катэгорыя:Трэнеры ФК Аль-Вахда Абу-Дабі Катэгорыя:Трэнеры ФК Аль-Фейха