Мікала́й Мікала́евіч Шарснёў (нар. , Прыгузкі, , Віцебская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (2014—2021).

Біяграфія Скончыў зааінжынерны факультэт Віцебскага ветэрынарнага інстытута па спецыяльнасці «заатэхнія».

Узначальваў калгас «Сцяг перамогі» Аршанскага раёна. У 1997—1998 гадах быў пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва «Дажынкі». З 1999 па 2002 гады працаваў першым намеснікам старшыні, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Мінскага райвыканкама. У 2006 годзе прызначаны на пасаду дырэктара рэспубліканскага аб’яднання «Белптушкапрам». З верасня 2012 года — гендырэктар ААТ «1-я Мінская птушкафабрыка».

У верасні 2014 года прызначаны прызначаны памочнікам Прэзідэнта Беларусі — галоўным інспектарам па Віцебскай вобласці, а 27 снежня таго ж года стаў старшынёй Віцебскага аблвыканкама. Пакінуў пасаду 13 снежня 2021 года. Пасля працаваў у Нацыянальнай акадэміі навук на пасадзе начальніка ўпраўлення інвестыцыйна-вытворчай дзейнасці і адміністрацыйна-гаспадарчых пытанняў.

Быў прызначаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання, уваходзіў у Пастаянную камісію па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы.

22 сакавіка 2023 года на канферэнцыі асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» быў абраны новым старшынёй арганізацыі.

Унесены ў санкцыйныя спісы краін БалтыіLatvia sanctions 101 more Belarus officialsThe sanctions of the Government of the Republic in view of the situation in Belarus.

Сям’я Жанаты, бацька дваіх дзяцей — сына і дачкі.

Катэгорыя:Старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па Віцебскай вобласці Катэгорыя:Старшыні калгасаў Катэгорыя:Майстры спорту Расіі Катэгорыя:Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа Катэгорыя:Футбольныя функцыянеры Беларусі