Сярге́й Іва́навіч Сіко́рскі (,  — , ) — савецкі партыйны і ваенны дзеяч, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (01.01.1944Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза белорусским партизанам» от 1 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 6 января (№ 1 (261)). — С. 1).

Біяграфія Нарадзіўся 11 верасня 1907 года ў Бабруйску.

Працаваў рабочым, старшынёй калгаса, дырэктарам МТС. У 1929—1930 гадах праходзіў службу ў Чырвонай Арміі. У 1937 годзе скончыў Вышэйшую камуністычную сельскагаспадарчую школу Беларусі. Працаваў інструктарам ЦК КП(б)Б, з 1939 года — сакратаром па кадрам Брэсцкага абкама КП(б)Б.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны С. І. Сікорскі па заданню ЦК КП(б)Б займаўся арганізацыяй падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Віцебскай вобласці, а з лістапада 1942 г. прызначаны ўпаўнаважаным ЦК КП(б)Б па Брэсцкай вобласці. З красавіка 1943 года — адначасова сакратар Брэсцкага падпольнага абкама партыі і камандзір Брэсцкага партызанскага злучэння.

Пасля вайны С. І. Сікорскі на адміністрацыйных і гаспадарчых пасадах — сакратар Баранавіцкага абкама ЦК КП(б)Б, намеснік міністра сельскай гаспадаркі БССР, 1-ы сакратар Магілёўскага абкама КПБ, міністр унутраных спраў БССР у 1958—1960 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1951—1954 гадах, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР з 1954 года. Выбіраўся членам ЦК КПБ з 1952 года.

Памёр 28 красавіка 1960 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках.

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Суворава 2-й ступені Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені 3 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга медалі

Памяць Імем С. І. Сікорскага названыя вуліцы ў Бабруйску і Брэсце, школа ў вёсцы Здзітава Бярозаўскага раёна, Бабруйская узорная тэхнічная школа ДТСААФПостановление Совета Министров Белорусской ССР от 26 апреля 1985 г. № 135 О присвоении имён Героев Советского Союза организациям ДОСААФ БССР . Помнік на магіле Героя Памятны знак на Алеі Герояў у БабруйскуАллея Героев на площади Победы открыта 11 августа 2009 года, в День освобождения Бобруйска от немецко-фашистских захватчиков У Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна штогод праводзіцца турнір па баскетболу на прыз імя Героя Савецкага Саюза С. І. Сікорскага.

Літаратура

Спасылкі

Герой Советского Союза Сикорский Сергей Иванович (к 105-летию со дня рождения) Партизанские командиры. Сергей Сикорский // БЕЛТА — Новости Беларуси Чайчиц И. Здитовский рубеж // Масава-палітычная газета Бярозаўскага раёна «Маяк» Знаете ли вы? Кто увековечен на Аллее Героев в Бобруйске? // Вечерний Бобруйск

Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Міністры ўнутраных спраў БССР Катэгорыя:Старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5-га склікання Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Старшыні калгасаў Катэгорыя:Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны