Вір — возера ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі ў пойме ракі Сож, за 4 км у напрамку на паўночны ўсход ад Чачэрска, за 1,7 км на ўсход ад вёскі Отар.

Назва Рачная назва Вір звязаная з бел. вір «месца ў рацэ або моры, дзе цячэнне ўтварае моцны закручвальны рух вады; водаварот, які вымывае на дне ракі або возера яму; глыбокае месца ў вадзе»Я. Станкевіч. Беларуска-расійскі (вялікалітоўска-расійскі) слоўнік. Нью-Ёрк, 1990. С. 1217..

Гідраграфія Плошча паверхні возера 0,2 км². Даўжыня 1,4 км, найбольшая шырыня 0,2 км, даўжыня берагавой лініі 4,7 км.

У возера ў паўночнай частцы ўпадае рака Курынка і злучае яго з возерам Крывушына. Ва ўсходняй частцы ўпадае рака Бяляеўка. У паўднёвай частцы ракой Курынка возера злучана з ракой Молінка.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Иванов-Смоленский В. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Том 2. Ліст карты N-35-110. Выданне 1977 г.

Катэгорыя:Азёры Чачэрскага раёна Катэгорыя:Басейн Сажа