__NOTOC__

13 красавіка — сто трэці (сто чацвёрты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі

1204: Падчас 4-га крыжовага паходу крыжакі захапілі і разрабавалі Канстанцінопаль. 1559: Падпісанне Ката-Камбрэзійскага міру, які спыніў Італьянскія войны (1494—1559). 1923: Урачыстае адкрыццё ў Лондане стадыёну «Уэмблі». 1934: Заканчэнне аперацыі па выратаванні чалюскінцаў. 1940: Другі этап дэпартацыі з Заходняй Беларусі асоб, абвінавачаных у адданасці польскаму ўраду і падрыхтоўцы ваенных дзеянняў супраць СССР; 24 тысячы чалавек выпраўлена ў Сібір і Казахстан 1941: Заключан савецка-японскі пакт аб нейтралітэце. 1943: Урачыстае адкрыццё ў Вашынгтоне Мемарыяла Томаса Джэферсана. 1945: Разгром савецкімі войскамі групы нямецкіх войск «Поўдзень» і вызваленне Вены. 1960: Францыя ў пустыні Сахара выпрабавала ядзерную зброю. 1962: Першае выступленне The Beatles у «Star Club». 1991: Утвораны Мінска-Магілёўская каталіцкая архідыяцэзія і Гродзенская дыяцэзія. 1992: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Італіяй

Нарадзіліся

1519: Кацярына Медычы, каралева Францыі (пам. 5.1.1589) 1570: Гай Фокс, самы вядомы ўдзельнік Парахавой змовы 1743: Томас Джэферсан, трэці прэзідэнт ЗША 1748: Джозеф Брама, англійскі вынаходнік 1769: Томас Лоўрэнс (мастак) 1878: Ян ван дэр Хувэ, нідэрландскі медык 1883: Дзям'ян Бедны, рускі паэт 1894: Дзьюла Дзеркавіч, венгерскі мастак 1906: Сэмюэл Бэкет, ірландскі драматург, празаік і паэт, лаўрэат Нобелеўскай прэміі (пам. 1989) 1937: Эдвард Фокс, англійскі акцёр 1939: Шэймас Хіні, ірландскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1940: Жан-Мары Гюстаў ле Клезіё, французскі празаік 1950: Рон Перлман, амерыканскі акцёр 1955: Ірына Хакамада, расійскі палітык 1960: Рудзі Фёлер, нямецкі футбаліст і трэнер 1966: Юрась Барысевіч, беларускі эсэіст, перакладчык і мастак 1968: Жанна Балібар, французская актрыса

Памерлі right|100px|thumb|Жан дэ Лафантэн 1445: Людвіг VIII Вітэльсбах, апошні герцаг Баварска-Інгальштацкі 1538: Алена Глінская, вялікая княгіня маскоўская, маці Івана IV (нар. 1508) 1515: Менглі-Гірэй, хан крымскі (нар. ?) 1605: Барыс Гадуноў, цар рускі (нар. 1551) 1695: Жан Лафантэн, французскі паэт (нар. 8.7.1621) 1805: П'етра Ардуіна, італьянскі біёлаг, батанік 1853: Людвіг Фердынанд Шнор фон Каральсфельд, нямецкі мастак 1868: Тэадрос II, імператар Эфіопіі 1912: Такубоку Ісікава, японскі паэт 1941: Энні Джамп Кэнан, амерыканскі астраном 1966: Карла Кара, італьянскі мастак 1966: Абдул Салам Арэф, прэзідэнт Ірака 1969: Эдуард Джозеф Гёрг, аўстралійскі ілюстратар 1997: Вальдэмар Вялі, эстонскі барэц вольнага стылю, алімпійскі чэмпіён 1999: Вілі Штоф, нямецкі палітык 2008: Джон Арчыбальд Уілер, амерыканскі фізік-тэарэтык 2015: Гюнтэр Грас, нямецкі пісьменнік (нар. 16.10.1927) 2019: Івет Уільямс, новазеландская лёгкаатлетка 2022: Мішэль Буке, французскі акцёр

Святкуюць Тайланд, Сангкран — тайландскі новы год

413