__NOTOC__
13 ліпеня — сто дзевяноста чацвёрты (сто дзевяноста пяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі 1260: Адбылася бітва на Дурбэ, войска жамойтаў разбіла злучаную армію Тэўтонскага ордэна і Ордэна мечаносцаў. 1508: Бітва пад Оршай у ходзе літоўска-маскоўскай вайны (1507—1508). 1772: Джэймс Кук выправіўся ў кругасветнае плаванне.* 1837: Каралева Вікторыя перанесла рэзідэнцыю з Сент-Джэймскага ў Бакінгемскі палац. 1837: Каралева Вікторыя перанесла рэзідэнцыю з Сент-Джэймскага ў Бакінгемскі палац. 1876: Прынята палажэнне, паводле якога губернатары ў Расійскай імперыі атрымалі права выдаваць абавязковыя пастановы аб забароне сходаў, органаў друку і інш. 1897: Гульельма Марконі аформіў патэнт на радыё ў ЗША. 1908: У Лондане адкрыліся IV Алімпійскія гульні. У іх упершыню прынялі ўдзел жанчыны. 1930: Ва Уругваі пачаўся першы чэмпіянат свету па футболе. 1944: Савецкія войскі ўвайшлі ў Вільню. 1990: У Гарадку (Польшча) пачаўся І Фестываль музыкі маладой Беларусі, арганізаваны Беларускім аб’яднаннем студэнтаў і гмінным асяродкам культуры. 2024: На перадвыбарчым мітынгу ў Пенсільваніі здзейснены замах на Дональда Трампа.
Нарадзіліся 1590: Клімент X, Папа Рымскі 1597: Себасцьян Штоскопф, нямецкі мастак 1607: Вацлаў Холар, чэшскі гравёр і малявальшчык 1793: Джон Клэр, англійскі паэт 1889: Сяргей Клычкоў, рускі пісьменнік і паэт 1896: Мардэхай Ардон, ізраільскі мастак 1897: Міхась Міцкевіч, беларускі грамадскі і культурны дзеяч, брат Якуба Коласа (пам. 25.10.1991) 1905: Эдвін Лайнэ, фінскі рэжысёр 1918: Альберта Аскары, італьянскі гоншчык 1923: Міхаіл Пугаўкін, савецкі акцёр (пам. 25.7.2008) 1924: Карла Бергонцы, італьянскі оперны спявак (пам. 25.7.2014) 1933: П'ера Мандзоні, італьянскі мастак 1952: Аляксандр Ціхановіч, беларускі эстрадны спявак 1970: Андрэй Цівончык, нямецкі атлет беларускага паходжання 1983: Дыяна Бакозі, італьянскі стралок 1998: Дзіёра Келдзіёрава, узбекская дзюдаістка, алімпійская чэмпіёнка
Памерлі 1024: Генрых ІІ, імператар свяшчэннарымскі 1645: Міхаіл Фёдаравіч, цар рускі, першы з дынастыі Раманавых 1793: Жан-Поль Марат, адзін з правадыроў Вялікай французскай рэвалюцыі 1868: Канстанцін Тышкевіч, беларускі археолаг (нар. 17.2.1806) 1896: Фрыдрых Аўгуст Кекуле, нямецкі хімік-арганік 1954: Фрыда Кало, мексіканская мастачка (нар. 6.7.1907) 1970: Шэн Шыцай, кітайскі ваенны дзеяч, губернатар Сіньцзяна (нар. 1897) 1974: Патрык Мейнард Сцюарт Блэкет, брытанскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы 2008: Браніслаў Герэмек, польскі гісторык, грамадска-палітычны і дзяржаўны дзеяч (нар. 6.3.1932) 2008: Аляксандр Міхайлавіч Глебаў, беларускі фотамастак. 2014: Надзін Гордымер, паўднёваафрыканская пісьменніца
Святкуюць Казахстан: Дзень Камітэта нацыянальнай бяспекі Расія: Дзень пошты Чарнагорыя: Дзень дзяржаўнасці
713