Вір — рака ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Бярэзіна.

Гідраграфія Даўжыня ракі 20 км. Плошча вадазбору 81 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 м/км. Пачынаецца каля вёскі Савічы, працякае праз азёры Плывун і Вяхава, упадае ў Бярэзіну прыкладна за 1,8 км у напрамку на ўсход ад вёскі Стасеўка. У верхнім і сярэднім цячэнні рэчышча ракі каналізаванае. У Вір з правага боку ўпадае ручай з возера Усох. Левы прыток — рака Азера.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі Ліст карты N-35-107. Выданне 1982 г. Ліст карты N-35-119. Выданне 1981 г.

Катэгорыя:Прытокі Бярэзіны Катэгорыя:Рэкі Бабруйскага раёна