Тухі́нскае — возера ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці, за 0,3 км на захад ад горада Сянно, каля вёскі Тухінка, у басейне ракі Крывінка.
Плошча паверхні 0,12 км². Даўжыня 0,61 км, найбольшая шырыня 0,28 км. Плошча вадазбору 9,75 км².
Схілы катлавіны вышынёй да 20 м, пераважна разараныя, участкамі пад хмызняком, спадзістыя, месцамі ўмерана стромкія. Возера бяссцёкавае.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Сенненскага раёна Катэгорыя:Бяссцёкавыя азёры