Дама (ад — уладарка) — жанчына вышэйшых саслоўяў. Пазней тытул жонак рыцараў і баранетаў. З часу французскай рэвалюцыі дамамі сталі зваць усіх замужніх жанчын. У Вялікабрытаніі, дама — тытул і зварот да жанчын, кавалеркі Ордэна Брытанскай імперыі, адпаведнік тытула сэр для кавалераў (рыцараў) Ордэна Брытанскай імперыі. У Расійскай імперыі — замужняя жанчына вышэйшых і сярэдніх колаў. Класная дама — класная наглядчыца ў жаночых сярэдніх вучэбных установах. У картах, дама — карта, на якой намаляваная жанчына; краля, карта мацней валета і слабей караля. У шахматах, дама — назва фігуры, каралева, ферзь. У шашках, дама (таксама дамка) — шашка, якая дайшла да першага шэрагу процілеглага боку дошкі і такім чынам атрымала права хадзіць праз колькі заўгодна клетак па прамой лініі. дама (дамаст, адамаст, адамашка, камка, камчатка) — узорыстая шаўковая тканіна. дама (дамара) — народ у Афрыцы
Катэгорыя:Тытулы Катэгорыя:Формы звароту