Не́стар Эсек’е́ль Артыго́са (; нар. , Сан-Антоніа-дэ-Падуа, Аргенціна) — парагвайскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Парагвая (2009—2016).

Клубная кар’ера Пачаў кар’еру ў 2004 годзе ў клубе «Аргенцінас Хуніярс». У 2005 годзе на невялікі час на правах арэнды далучыўся да «Нуэва Чыкага». У 2007 годзе стаў важным іграком клуба «Аргенцінас Хуніярс». У 2009 годзе стаў ключавым футбалістам каманды, пасля прызначэння Клаўдзіа Боргі на пасаду галоўнага трэнера клуба. Разам з клубам Нестар у 2010 годзе стаў чэмпіёнам Аргенціны сезону Клаусуры. У чэмпіёнскім сезоне Артыгоса згуляў 17 матчаў з 19 і забіў 3 мячы, з’яўляючыся пры гэтым капітанам.

У 2011 годзе за 2,2 млн долараў ігрок перайшоў у склад «Сан-Ларэнса», падпісаўшы трохгадовы кантракт. У ліпені 2012 года падпісаў аднагадовы кантракт арэнды з эмірацкім клубам «Эмірэйтс», пасля чаго вярнуўся ў аргенцінскі клуб, з якім атрымаў перамогу ў Кубку Лібертадорэс у 2014 годзе.

У ліпені 2017 года стаў іграком парагвайскага клуба «Алімпія». У студзені 2018 года вярнуўся ў Аргенціну, далучыўшыся да «Расарыа Сентраль». У пачатку 2020 года перабраўся ў «Эстудыянтэс» з Рыа-Куарта, а летам 2021 года зноў апыныўся ў «Сан-Ларэнса», дзе і завяршыў кар’еру ў кастрычніку 2022 года.

Міжнародная кар’ера Праз свайго бацьку футбаліст атрымаў права выступаў за нацыянальную зборную Парагвая, у якую яго запрасіў Херарда Марціна.

Дасягненні «Аргенцінас Хуніярс»: Чэмпіён Аргенціны: 2010 (к)

«Сан-Ларэнса»: Чэмпіён Аргенціны: 2013 (і) Уладальнік Кубка Лібертадорэс: 2014 Уладальнік Суперкубка Аргенціны: 2015

«Расарыа Сентраль»: Уладальнік Кубка Аргенціны: 2018

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Парагвая Катэгорыя:Ігракі зборнай Парагвая па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Аргенцінас Хуніярс Катэгорыя:Ігракі ФК Нуэва Чыкага Катэгорыя:Ігракі ФК Сан-Ларэнса Катэгорыя:Ігракі ФК Эмірэйтс Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпія Асунсьён Катэгорыя:Ігракі ФК Расарыа Сентраль Катэгорыя:Ігракі ФК Эстудыянтэс Рыа-Куарта