Рафаэ́ль Ма́ркес А́льварэс (; нар. , Самора-дэ-Ідальга, Мексіка) — мексіканскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Мексікі (1997—2018). Выступаў на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, аднак, таксама, мог згуляць на пазіцыі апорнага паўабаронцы. Шырока вядомы як адзін з самых выбітных мексіканскіх абаронцаў за ўсю гісторыюRafael Márquez, la resurrección del Kaiser mexicano . Zócalo Saltillo. Маркес з’яўляецца першым іграком, які чатыры разы быў капітанам на чэмпіянатах свету (2002, 2006, 2010, 2014). У сябе на радзіме ў Мексікцы Рафаэль часцяком крытыкаваўся за сваю недысцыплінаванасць, гэта значыць Маркес можа атрымаць чырвоную картку ў важных матчах.
Кар’ера Клубная Маркес пачынаў сваю кар’еру ў гвадалахарскім клубе «Атлас», у якім ён дэбютаваў у 17 гадоў. Пасля паспяховых выступаў у клубе, згуляўшы за яго ў 77 гульнях, Маркес атрымаў запрашэнне ў нацыянальную зборную Мексікі ў 1997 годзе. У 1999 годзе за 6 млн еўра абаронца перайшоў у «Манака». У Францыі поспех таксама хутка прыйшоў да Маркеса, і ўжо ў першым сваім сезоне ён дапамог камандзе стаць чэмпіёнам Францыі. Нягледзячы на прапановы з больш заможных клубаў, Маркес заставаўся ў «Манака» да 2003 года, пасля чаго перайшоў у «Барселону» за 5 млн еўра.
У першым сезоне ў іспанскім клубе мексіканец адгуляў у 21 гульні, выступаючы на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, і дапамог камандзе заняць другое месца ў чэмпіянаце. У другім сезоне Маркес гуляў у асноўным на пазіцыі апорнага паўабаронцы, паколькі траўмы атрымалі Тыягу Мота, Эдмілсан і Херард Лопес. Ён правёў выдатны сезон, з’яўляючыся адным з найважнейшых ігракоў «Барселоны», якая стала чэмпіёнам Іспаніі. У «Барселоне» Рафаэль выступаў пад 4 нумарам.
1 жніўня 2010 года Маркес падпісаў кантракт з клубам МЛС «Нью-Ёрк Рэд Булз», куды адправіўся за сваім аднаклубнікам Цьеры АнрыNew York Red Bulls sign Mexican National Team captain Rafa Marquez . NewYorkRedBulls.com. У 2014 годзе вярнуўся ў Еўропу ў італьянскі клуб «Верона»Transfer news: Hellas Verona have secured the services of Rafael Marquez. Sky Sports News.
У снежні 2015 года абвясціў аб вяртанні ў родны клуб «Атлас», у складзе якога і завяршыў кар’еру.
Міжнародная За нацыянальную зборную Мексікі дэбютаваў 5 лютага 1997 года ў матчы супраць зборнай Эквадора. У складзе зборнай прыняў ўдзел у пяці чэмпіянатах свету, шасці Кубках Амерыкі, чатырох Залатых кубках КАНКАКАФ, трох Кубках канфедэрацый.
3 ліпеня 2018 года, пасля завяршэння выступу мексіканскай зборнай на чэмпіянаце свету ў Расіі, абвясціў аб завяршэнні кар’еры як у зборнай, так і на клубным узроўніРафа Маркес завершил карьеру игрока. by.tribuna.com.
Дасягненні Клубныя «Манака»: Чэмпіён Францыі: 2000 Уладальнік Кубка французскай лігі: 2003 Уладальнік Суперкубка Францыі: 2000
«Барселона»: Чэмпіён Іспаніі (4): 2005, 2006, 2009, 2010 Уладальнік Кубка Іспаніі: 2009 Уладальнік Суперкубка Іспаніі (3): 2005, 2006, 2009 Пераможца Лігі чэмпіёнаў (2): 2006, 2009 Уладальнік Суперкубка Еўропы: 2009 Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2009
«Леон»: Чэмпіён Мексікі (2): 2013 (а), 2014 (к)
Міжнародныя Мексіка: Уладальнік Кубка канфедэрацый: 1999 Уладальнік Залатога кубка КАНКАКАФ (2): 2003, 2011
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Футбалісты Мексікі Катэгорыя:Ігракі зборнай Мексікі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Атлас Катэгорыя:Ігракі ФК Элас Верона Катэгорыя:Ігракі ФК Леон Катэгорыя:Ігракі ФК Нью-Ёрк Рэд Булз Катэгорыя:Ігракі ФК Барселона Катэгорыя:Ігракі ФК Манака