Луі I Кандэ (, Вандом, Францыя — , Жарнак, Францыя, поўнае імя — Луі I дэ Бурбон-Кандэ) — французскі арыстакрат, родапачынальнік роду Кандэ.

Біяграфія Падчас разладаў паміж Гізамі і Бурбонамі, Кандэ, жанаты з пляменніцай Каліньі, стаў главой гугеноцкай змовы ў Амбуазе. Змова была раскрыта, Кандэ прысуджаны да смерці, але выратаваны Францыскам II (1560).

Камандуючы гугенотамі, Кандэ (1562) пачаў першую рэлігійную вайну, узяўшы гарады Арлеан, Руан і інш., але ў канцы гэтага года быў разбіты пры Дро; паранены і ўзяты ў палон, ён заключыў мір у Амбуазе (1563).

Пасля некалькіх гадоў бяздзейнасці Кандэ зноў узяўся за зброю і паспрабаваў захапіць караля Карла IX у Мо. Пасля бітвы пры Сен-Дэні прынц аблажыў і ўзяў Шартр (28 лютага — 15 сакавіка 1568), але 26 сакавіка 1568 года другі раз заключыў мір з дваром. Пазбегнуўшы замаху праціўнікаў, Кандэ пачаткаў новую вайну (1569) і ў бітве пры Жарнаку быў паранены, узяты ў палон і забіты баронам дэ Мантэск’ю па загадзе герцага Анжуйскага.

Шлюб і дзеці 22 чэрвеня 1551 года Людовік I дэ Бурбон-Кандэ пабраўся шлюбам з Элеанорай дэ Руа (24 лютага 1535 — 23 ліпеня 1564, Кандэ-ан-Бры). У гэтым шлюбе было народжана 8 дзяцей:

Генрых I Кандэ, прынц Кандэ (1552—1588) Маргарыта дэ Бурбон (1556, памерла ў маленстве) Шарль дэ Бурбон (1557—1558), граф дэ Валеры Франсуа дэ Бурбон-Канці (19 жніўня 1558 — 3 жніўня 1614), прынц Канці, суверэнны князь Шато-Рэно Луі дэ Бурбон (1562—1563, памёр у маленстве) Карл II дэ Бурбон (19 жніўня 1562 — 30 ліпеня 1594), архібіскуп Руана з 1594 Мадлен дэ Бурбон (1563—1563, памерла ў маленстве) Катрын дэ Бурбон (1564, памерла ў маленстве)

8 лістапада 1565 года Людовік узяў шлюб з Франсуазай Арлеанскай Лангвіль (5 красавіка 1549, Шатадзён — 11 чэрвеня 1601, Парыж) нарадзіліся:

Карл дэ Бурбон-Суасон, граф Суасон і Дро (3 лістапада 1566 — 1 лістапада 1612) Луі дэ Бурбон-Кандэ (1567—1568, памёр у маленстве) Бенжамін дэ Бурбон-Кандэ (1569—1573, памёр у дзяцінстве)

Ад Ізабелы дэ ла Тур ён меў пазашлюбнага сына (нар. 1564)

Літаратура

Крыніцы

Спасылкі

Людовік I Катэгорыя:Военачальнікі Францыі Катэгорыя:Удзельнікі Італьянскіх войнаў Катэгорыя:Удзельнікі Рэлігійных войнаў: Пратэстанты Катэгорыя:Гугеноты Катэгорыя:Мемуарысты Францыі