Фёдар Міхайлавіч Сіні́чкін (; ,  — , ) — удзельнік грамадзянскай і савецка-фінляндскай войнаў, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія Ф. М. Сінічкін нарадзіўся ў сяле Гаўрылаўка (зараз у Самарскай вобласці Расіі). Скончыў 6 класаў школы. У Чырвонай Арміі з 1919 года. У час грамадзянскай вайны ўдзельнічаў у баях супраць войскаў генерала Юдзеніча ў раёне Петраграда. У 1926 годзе ўступіў у ВКП(б). У 1920—1930-х гадах праходзіў службу ў розных частках. Скончыў Ленінградскую пяхотную школу ў 1928 годзе, курсы ўдасканалення каманднага саставу ў 1935 годзе. Быў узнагароджаны медалём «20 гадоў РСЧА».

У час савецка-фінляндскай вайны Ф. М. Сінічкін камандаваў аўтамабільнай ротай у складзе танкавай брыгады . Вызначыўся ў баявых дзеяннях на Карэйскім перашыйку і быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баявых дзеяннях з чэрвеня 1941 года ў раёне горада Беласток, трапіў у акружэнне. У жніўні 1941 года Ф. Сінічкін у Налібоцкай пушчы стварыў партызанскую групу. Са снежня 1942 года па май 1943 года і са снежня 1943 па чэрвень 1944 года камандаваў партызанскай брыгадай імя Леніна (Ленінская), у чэрвені—кастрычніку 1943 года партызанскай брыгадай імя С. М. Кірава на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці.

З 1945 года капітан Ф. М. Сінічкін у запасе. Жыў і працаваў на дзяржаўных пасадах у горадзе Слонім Гродзенскай вобласці БССР. Памёр 17 ліпеня 1962 года. Пахаваны на Ружанскіх могілках у Слоніме. У 1970 годзе на магіле пастаўлена стэла.

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» 2 ордэны Леніна Ордэн Чырвонай Зоркі Медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені Юбілейны медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»

Памяць Імем Ф. М. Сінічкіна названыя вуліца і завулак у Слоніме. Мемарыяльная дошка на вуліцы Сінічкіна ў Слоніме. Да 60-годдзя вызвалення Беларусі былі выпушчаны паштовы канверты з партрэтамі Герояў Савецкага Саюза. У ліку іншых канверт з партрэтам Ф. М. СінічкінаХроника Победы // Праект БЕЛТА.

Літаратура

Спасылкі Синичкин Фёдор Михайлович // Праект «Партизаны Беларуси» Iмёны вайны: Фёдар Міхайлавіч Сінічкін // Інфармацыйны партал Дзятлаўскага раёна Фёдор Синичкин // БЕЛТА — Новости Беларуси Герой Советского Союза Фёдор Михайлович Синичкин // Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Красюк Ф. Ф. Партызанскі рух // Вуліцамі старога горада

Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Капітаны СССР