thumb|200px|right|Сігерык. Гравюра XVIII стагоддзя Сігерык (або Сігерых; - літар. «Велічны пераможца»; забіты ў ) — кароль вестготаў, кіраваў у 415 годзе.

Брат Сара, забітага па загадзе Атаульфа. Алімпіядор гаворыць, што Сігерык прыйшоў да ўлады хутчэй сваімі стараннямі і сілай, чым паводле закона і права пераходу прастола ў спадчыну. Сігерык загадаў забіць, нягледзячы на заступніцтва біскупа Сігесара, шасцярых дзяцей Атаульфа ад першага шлюбу. Імператрыцу ж Галу Плацыдзію Сігерык загадаў, як здзекванне з Атаульфа, прымусіць разам з іншымі палонніцамі ісці перад сваім канёмАлімпіядор. Гісторыя. § 26. Зневажэнне Галы Плацыдзіі, удавы Атаульфа, падкрэслівае агульную незадаволенасць палітыкай саюза і дружбы з імперыяй. Тое, што брат Сара наогул стаў каралём, дазваляе зрабіць выснову пра адпаведную падтрымку, якой карыстаўся род Сара сярод готаў.

Ісідар Севільскі паведамляе, што нягледзячы на гэта Сігерык імкнуўся да дасягнення міру з рымлянамі. Пра тое ж гаворыць і Павел АрозійПавел Арозій. Гісторыя супраць язычнікаў. Кніга VII, 43, 9. Праз тыдзень пасля ўзыходжання на прастол Сігерык таксама быў забіты сваімі людзьмі з «гоцкай» партыі, варожай да рымлян.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Foundation for Medieval Genealogy. Сігерык Genealogie Mittelalter. Сігерык

Дынастыя каралёў вестготаўПапярэднік:Атаульф кароль вестготаў 415Пераемнік:Валія

Катэгорыя:Каралі вестготаў Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы V стагоддзя Катэгорыя:Забітыя манархі