Глухое — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці, за 7 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Расоны, за 0,6 км на поўнач ад вёскі Глаты, у басейне ракі Нішча.

Плошча паверхні 0,08 км². Даўжыня 0,3 км, найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 1 км.

Схілы катлавіны вышынёй да 3 м, пад лесам. На поўначы і паўднёвым захадзе забалочаная пойма шырынёй 50—200 м. На поўначы выцякае ручай у возера Чарапёцкае.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна Катэгорыя:Басейн Нішчы