Навасёлкі (, ) — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Вусценскага сельсавета.

Гісторыя

У 1871 годзе ў вёсцы было 10 двароў. У пачатку ХХ стагоддзя Навасёлкі ўваходзілі ў Баранскую воласць Аршанскага павета. У вёсцы было 15 двароў і каля 150 жыхароў, за ёй была замацавана 141 дзесяціна зямлі. Побач з вёскай размяшчаўся аднайменны маёнтак, які належаў Цяханскім (1 двор і 14 жыхароў). Маёнтак меў 106 дзесяцін зямлі, у тым ліку 20 дзесяцін лесу. У 1930 годзе быў створаны калгас «Чырвоныя Навасёлкі»Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Оршы і Аршанскага раёна. У 2 кнігах. Кн.2. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2000. C.510. ISBN 985-11-0170-2..

Да 16 верасня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Баранскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26., да 22 студзеня 1963 года знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Баранскага пассаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 22 студзеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009)., да 1972 года ўваходзіла ў склад Першамайскага сельсаветаРашэнні выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1971 г. і 24 студзеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).. Па стане на 1 студзеня 1998 года ў вёсцы было 27 двароў і 59 жыхароўПамяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Оршы і Аршанскага раёна. У 2 кнігах. Кн.2. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2000. C.510. ISBN 985-11-0170-2..

Спасылкі

Катэгорыя:Вусценскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Аршанскага раёна