Свістуны́ (, ) — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Межаўскага сельсавета.

Гісторыя

У 1781 годзе ў Свістунах было 17 двароў. У 1792 годзе вёска ўваходзіла ў склад маёнтка Ключ Любамірскіх. У пачатку ХХ стагоддзя ў Машкоўскай воласці Аршанскага павета. У гэты час у Свістунах было 40 двароў і 287 жыхароў. Вёсцы належалі 232 дзесяціны зямлі. У 1923 годзе налічвалася 332 жыхары. У 1930 годзе створаны калгас «Прагрэс». На 1 студзеня 1998 года — 46 двароў, 96 жыхароўПамяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Оршы і Аршанскага раёна. У 2 кнігах. Кн.2. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2000. C.514. ISBN 985-11-0170-2.. Да 2004 года ўваходзіла ў склад Стайкаўскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области .

Насельніцтва

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Межаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Аршанскага раёна