Восіп (Іосіф) Васілевіч Баране́цкі (1843, Гродзеншчына — , Кіеў) — прыродазнавец і педагог.
Біяграфія Скончыў Беластоцкую гімназію і прыродазнаўчае аддзяленне Пецярбургскага ўніверсітэта (1868). Удасканальваў веды ў Германіі ў А. дэ Бары і Ю. Сакса (1870—72).
З 1873 года прафесар батанікі Кіеўскага ўніверсітэта, з 1903 года — дэкан фізіка-матэматычнага факультэта. Аўтар «Курса батанікі для студэнтаў медыцынскіх факультэтаў» (1879).
Навуковыя працы па фізіялогіі і анатоміі раслін. Сумесна з А. С. Фамінцыным вылучыў з лішайнікаў ганідын (1867), даказаў іх здольнасць да самастойнага жыцця і тоеснасць з некаторымі водарасцямі, упершыню выявіў спіральную будову храмасом у ядрах мацярынскіх клетак пылку ў традэсканцыі (1880). Вынайшаў і ўдасканаліў шэраг прылад для фізіялагічных даследаванняў (асмаметр, аўксанаметр).
Аўтар найменняў шэрагу батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Baran.».
Крыніцы
Літаратура
Баране́цький Йосип Васильович // Українська радянська енциклопедія : у 12 т. / гол. ред. М. П. Бажан; редкол.: О. К. Антонов та ін. — 2-ге вид. — К. : Головна редакція УРЕ, 1977. — Т. 1 : А — Борона. — С. 352. — 542, с., арк. іл. : іл., табл., портр., карти с.
Катэгорыя:Педагогі Украіны Катэгорыя:Батанікі Расійскай імперыі Катэгорыя:Аўтары падручнікаў