Манат () — валюта Азербайджанскай Рэспублікі. Манат падзелены на 100 гяпікаў (). Код валюты па ISO 4217 AZN. Сімвал валюты .

Азербайджанскі манат двойчы падвяргаўся дэнамінацыі — у 1992-м і 2006-м гадах.

Сучасны манат мае 6 наміналаў манет і 6 наміналаў банкнот.

Манеты: 1, 3, 5, 10, 20, 50 гяпік Банкноты: 1, 5, 10, 20, 50, 100, 200 манат

Дызайн банкнот распрацаваны аўстрыйскім дызайнерам валют Робертам Калінай, які таксама распрацаваў сучасны дызайн банкнот еўра.

Частка банкнот па заказе Нацыянальнага банка Азербайджана друкуе кампанія De La Rue.

Спасылкі YeniManat.com Нацыянальны Банк Азербайджана

Гл. таксама Туркменскі манат

Заўвагі

Спасылкі

Азербайджанскі манат (Банкноты)

Катэгорыя:Еўрапейскія валюты Катэгорыя:Азіяцкія валюты Катэгорыя:Грошы Азербайджана Катэгорыя:Эканоміка Азербайджана