Каза́нава (, ) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бабініцкага сельсавета. Плошча 19,9163 га. За 18 км на паўночны ўсход ад Віцебска, 24,5 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск.

Гісторыя У пачатку 17 стагоддзя вядома як цэнтр аднайменнага маёнтка ў Віцебскім ваяводстве ВКЛ, уласнасць зямяніна М.С.Шапкі. У 1634 годзе прыватная ўласнасць зямян Вайцяхоўскіх. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерні. З 1796 года ў Беларускай, з 1802 года ў Віцебскай губерні. У 1846 годзе ўласнасць памешчыцы А.Адамовіч, ёй належала 45 дзесяцін зямлі, якую апрацоўвалі наёмныя работнікі. У 1878 годзе прыватная ўласнасць памешчыкаў Асінскіх у Курынскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні. У 1905 годзе вёска належала сельскагаспадарчаму таварыству, якое мела 230 дзесяцін зямлі, фальварак - Бычкову (40 дзесяцін зямлі). У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Пышнікоўскім сельсавеце Суражскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). Вясковыя дзеці наведвалі працоўную школу 1-й ступені за 2,5 км у вёсцы Жаробычы. У 1931 годзе арганізаваны калгас, у якім была сталярная майстэрня. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У 1940 годзе ў Казанава пераселены жыхары вёскі Ясеншчына. З сярэдзіны ліпеня 1941 года да канца снежня 1943 года акупіравана нямецкімі войскамі, якія ў кастрычніку 1942 года знішчылі тут 20 двароў і 1 мірнага жыхара. На франтах загінулі 3 вяскоўцы. У баях за вызваленне вёскі і яе ваколіц загінулі 59 савецкіх салдат. З 16 ліпеня 1954 года да 22 снежня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Ботаніцкага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 4 (924).. З 20 студзеня 1960 года ў Віцебскім раёне. З 22 снежня 1960 года ў Бабініцкім сельсавеце. Вёска ў складзе КСУП «Падбярэззе».

Насельніцтва 7 рэвізскіх душ (жанчыны, маёнтак, 1834) 12 сялянскіх душ (3 мужчыны, 9 жанчын, маёнтак, 1847) вёска — 7 двароў, 41 жыхар, аднайменны фальварак — 1 двор, 6 жыхароў (1905) 17 двароў, 92 жыхары (1926) 21 двор, 103 жыхары (1941) 7 гаспадарак, 9 жыхароў (1997) 7 гаспадарак, 7 жыхароў (2003) 3 гаспадаркі, 3 жыхары (2018) Памятныя мясціны За 400 м на паўночны ўсход ад вёскі ў 1956 годзе на брацкай магіле савецкіх воінаў, якія загінулі пры вызваленні вёскі, пастаўлены абеліск. Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Бабініцкі сельсавет (Віцебскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Віцебскага раёна