Сту́пішча (, ) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Ноўкінскага сельсавета. За 6 км на паўднёвы захад ад Віцебска, 4 км ад чыгуначнай станцыі Княжыца на лініі Віцебск — Полацк.
Гісторыя У 18 стагоддзі вёска Ступіцкая ў Віцебскім ваяводстве ВКЛ. У 1770 годзе ў складзе маёнтка Цялятнікі ва ўладанні касцёла. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерні. З 1796 года ў Беларускай, з 1802 года ў Віцебскай губерні. У 19 стагоддзі вёска ў Шчэрбінскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні. У 1905 годзе вёска мела 50 дзесяцін зямлі, адносілася да Цяляцінскай сельскай грамады. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Рудакоўскім сельсавеце Віцебскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з сярэдзіны ліпеня 1941 года да канца чэрвеня 1944 года акупіравана нацысцкімі войскамі, якія спалілі 9 двароў, 9 жыхароў загінулі ў баях супраць гітлераўцаў на франтах вайны. З 22 снежня 19060 года ў Ноўкінскім сельсавеце. У 1969 годзе ў складзе калгаса «Рудакова». У 2003 годзе ў складзе ААТ «Рудакова».
Насельніцтва 4 двары, 44 жыхары (1785) 4 двары, 31 жыхар (1905) 8 двароў, 27 жыхароў (1926) 12 двароў, 51 жыхар (1941) 18 двароў, 55 жыхароў (1969) 13 гаспадарак, 35 жыхароў (2003) 13 гаспадарак, 21 жыхар (2018) Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Ноўкінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Віцебскага раёна