Дража́кі (, ) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бычыхінскага сельсавета. За 26 км на поўнач ад Гарадка, 4 км ад чыгуначнай станцыі Бычыха на лініі Віцебск — Невель, 62 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. На поўначы і ўсходзе працякае ручай (прыток ракі Дубаўка). На паўночным усходзе лясны масіў.
Гісторыя У канцы 18 стагоддзя вёска ў Гарадоцкім павеце Полацкай губерні, дзяржаўная ўласнасць. У 1-й палове 19 стагоддзя ў складзе фальварка Аскерына дзяржаўнага маёнтка Езярышча. У канцы 19 — пачатку 20 стагоддзя ў Старынскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні, адносілася да Аскерынскай сельскай грамады і Мехаўскага праваслаўнага прыхода. У 1905 годзе было 236 дзесяцін зямлі прыдатнай і 18 непрыдатнай, сінагога. З 15 лютага 1923 года ў Невельскім павеце. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Мехаўскім сельсавеце Езярышчанскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1926 годзе працавала кузня. З 12 кастрычніка 1929 года ў Гарадоцкім, з 12 лютага 1935 года ў Мехаўскім раёне, з 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з франтоў не вярнуліся 17 жыхароў. У 1950-62 гадах цэнтр калгаса імя Тэльмана. З 18 сакавіка 1958 года ў Езярышчанскім раёне. Да 16 верасня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Мехаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.. З 16 верасня 1960 года ў Бычыхінскім сельсавеце, у калгасе імя Карла Маркса. З 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. У 2012 годзе ў складзе КУСП імя Дзімітрава.
Насельніцтва 5 двароў, 47 рэвізскіх душ (1785) 17 двароў, 95 жыхароў (1841) 26 двароў, 182 жыхары (1905) 38 двароў, 183 жыхары (1926) 124 жыхары (1959) 95 жыхароў (1970) 28 гаспадарак, 49 жыхароў (1997) 28 гаспадарак, 49 жыхароў (2002) 8 гаспадарак, 10 жыхароў (2018) Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Бычыхінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гарадоцкага раёна