Шпа́кава (, ) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Пальмінскага сельсавета. За 23 км на ўсход ад Гарадка, 41 км ад Віцебска, 15 км ад чыгуначнай станцыі Залучча на лініі Віцебск — Невель. Рэльеф раўнінны. На захадзе працякае ручай (прыток ракі Кабішчанка). На захадзе і ўсходзе ляжыць лясны масіў. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёскі Раманава, Пальмінка і далей па шашы Віцебск — Невель.

Гісторыя У 1-й палове 19 стагоддзя вёска ў маёнтку Няпраж, які адносіўся да фундушовага ведамства, у Віцебскім павеце Віцебскай губерні. З 1866 года ў Храпавіцкай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года хутар у Пальмінскім сельсавеце Віцебскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У 2002 годзе ў саўгасе «Гарадоцкі». У 2012 годзе ў складзе КУСП «Паўночны».

Насельніцтва 6 рэвізскіх душ (1839) 6 двароў, 25 жыхароў (1926) 91 жыхар (1959) 113 жыхароў (1970) 10 гаспадарак, 11 жыхароў (2002) 3 гаспадаркі, 3 жыхары (2018)

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Пальмінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гарадоцкага раёна