__NOTOC__ 14 верасня — дзвесце пяцьдзясят сёмы (дзвесце пяцьдзясят восьмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
775: Леў IV становіцца імператарам Візантыі. 786: Харун ар-Рашыд з дынастыі Абасідаў стаў халіфам. 1408: Заключэнне «вечнага міру» паміж вялікім князём літоўскім Вітаўтам і вялікім князём маскоўскім Васілём I (стаянне на Угры 1408 — канец вайны 1406—1408 гадоў). 1557: Паміж ВКЛ і Інфлянтамі заключаны Пазвольскі дагавор. 1752: Брытанія і яе калоніі перайшлі на грыгарыянскі каляндар. 1791: Папская дзяржава і Авіньён уключаны ў склад Францыі. 1794: Корпус расійскіх ваойскаў А. Суворава нанес паразу польскай арміі пад Дзівінам. 1811: У Прусіі адменена феадальная сістэма. 1812: Войскі Напалеона увайшлі ў Маскву. 1853: Турцыя абвясціла вайну Расійскай імперыі, пачалася Крымская вайна. 1857: Англійскія войскі пачалі штурм Дэлі, які яны захапілі пад час паўстання сіпаеў. 1865: Увядзенне ў Расійскай імперыі закона аб адмене папярэдняй цэнзуры. 1867: Выйшаў у свет першы том «Капітала» Карла Маркса. 1906: У Вільні выйшаў першы нумар «Нашай долі». 1911: У Кіеве смяротна паранены Пётр Сталыпін. 1913 Першая краёвая выстаўка дробнага промыслу i народнага мастацтва Літвы i Беларусі адкрылася ў Вільні. 1917: Расія аб’яўлена Часовым урадам рэспублікай. 1920: Пачаў сваю дзейнасць Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы ў Мінску. 1921: У Вільні выйшаў першы нумар штотыднёвіка «Беларускія ведамасці» (рэд. М. Гарэцкі). 1927: У Ніцы з-за таго, что шарф наматаўся на кола аўтамабілю, загінула амерыканская танцоўшчыца Айседора Дункан. 1936: На сакрэтнай нарадзе НКУС СССР приняў рашэнне аб масавай засылцы сваіх супрацоўнікаў у Іспанію для ўдзелу ў грамадзянскай вайне. 1939: У ЗША ў паветра ўзняўся першы верталёт І. І. Сікорскага — VS-300. 1954: На Тоцкім палігоне (Расія) праведзены вайсковыя вучэнні ва ўмовах рэальнага ядзернага выбуху з удзелам да 45 тысяч вайскоўцаў. 1957: ААН асудзіла ўвод савецкіх войскаў у Венгрыю. 1960: Заснавана Арганізацыя краін-экспарцёраў нафты (АПЕК). У яё ўвайшлі Ірак, Іран, Кувейт, Саудаўская Аравія і Венесуэла. 1972: Папа Рымскі Павел VI адмяніў пострыг валасоў на галаве каталіцкіх святароў (танзуру), што было абавязковым з V ст. 1973: Керчы і Наварасійску нададзена званне горад-герой. 1974: Адкрыўся метрапалітэн Сан-Паўлу. 1984: Першы ў свеце пералёт праз Атлантычны акіян на паветраным шары выкананы амерыканскім ваеным лётчыкам у адстаўцы Джо Кітынджэрам. 2003: Швецыя ў выніку рэферэндуму адмовілася ад переходу на агульнаеўрапейскую грашовую адзінку еўра. 2003: У выніку рэферэндуму Эстонія далучылася да Еўрапейскага Саюза. 2015: Навукоўцамі ўпершыню зарэгістравана гравітацыйная хваля, яна была выклікана зліццём дзвюх чорных дзірак на адлегласці 1,36 мільярдаў светлавых гадоў ад Зямлі.
Нарадзіліся
953: Го Цзунсюнь, апошні імператар Позняй Чжоу 1618: Пітэр Лелі, англійскі мастак 1737: Іаган Міхаэль Гайдн, аўстрыйскі кампазітар 1760: Луіджы Керубіні, італьянскі кампазітар 1769: Аляксандр Гумбальт, нямецкі натураліст (пам. 6.5.1859) 1864: Роберт Сесіл, брытанскі юрыст, парламенцкі, грамадскі і дзяржаўны дзеяч, ідэолаг Лігі Нацый (пам. 24.11.1958) 1876: Цэзар Клейн, нямецкі мастак 1884: Фабіян Абрантовіч, беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч, каталіцкі святар, прыхільнік беларусізацыі касцёла (пам. 1946) 1912: Эдгар Ваалгамаа, ліўскі пісьменнік і перакладчык 1920: Альберта Кальдэрон, аргенцінскі матэматык 1938: Леанід Левановіч, беларускі пісьменнік 1951: Уладзімір Мельнікаў, украінскі паэт, празаік, кампазітар 1960: Меліса Леа, амерыканская актрыса 1965: Лявон Вольскі, беларускі рок-музыкант 1967: Енс Ліен, нарвежкі кінарэжысёр
Памерлі
258: Кіпрыян Карфагенскі, айцец царквы 407: Іаан Златавуст 1164: Імператар Сутоку 1321: Дантэ Аліг'еры, італьянскі паэт эпохі Адраджэння 1523: Адрыян VI, Папа Рымскі (нар. 2.3.1459) 1712: Джавані Даменіка Касіні, італьянскі і французскі астраном 1743: Нікала Ланкрэ, французскі мастак 1820: Франсуа Жазеф Лефеўр, маршал Францыі 1891: Ёханес Босбам, нідэрландскі мастак 1905: П'ер Саварн'ян дэ Браза, італа-французскі падарожнік 1927: Айседора Дункан, амерыканская танцоўшчыца 1937: Сяргей Астрэйка, беларускі паэт (нар. 9.7.1912) 1942: Ёакім Пухк, эстонскі дзяржаўны дзеяч 1964: Язэп Пушча, беларускі паэт, настаўнік, адзін з заснавальнікаў літаб'яднання «Узвышша» (нар. 20.5.1902) 2000: Ежы Гедройц, польскі публіцыст, выдавец і рэдактар польскага часопісу «Kultura» у Парыжы
Святкуюць
914